shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна культура

12.03.2020 19:41

228 праглядаў

0 каментароў

Вакалісты Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў вызначыліся вакальна-харавой асамблеі «CANZONIERE»

Больш за 100 калектываў і салістаў з розных краін свету прынялі ўдзел у відэапраекце Міжнароднай вакальна-харавой асамблеі «CANZONIERE» (у перакладзе з італьянскага «песеннік, шансанье») — у лютым на працягу 15 дзён іх выступленні трансліраваліся на канале YouTube.

Удала выступілі ў гэтым міжнародным песенным відэаконкурсе вакалісты Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў. Узорны хор школы (кіраўнік Алена Сініцкая, хормайстар Алена Новікава) выйшаў на конкурс з творам Сяргея Якімава «Танга мухі» і скарыў журы чысцінёй строю песні, дакладнасцю рытмічнага малюнка, эмацыянальнасцю. У выніку хор стаў лаўрэатам 3 ступені.


Бліскуча выступіў вакальны ансамбль узорнага дзіцячага хора (хормайстар Алена Фёдарава). Вакалісты Ганна Гайлова, Наталля Шабайлава, Дар’я Быкава, Дар’я Скальзаева, Лідзія Кахтэнка і Кацярына Сільвестрава з сімвалічнай песняй «Не бывае лепшага» сталі лаўрэатамі 1 ступені ў намінацыі «ансамбль». Журы адзначыла выдатныя навыкі пеўчага дыхання калектыву, захоўванне інтанацыі і разнастайнасць дынамічных адценняў.

А ў намінацыі «сола» вызначылася Ганна Гайлова (настаўнік Алена Фёдарава). За цікавую тэмбравую афарбоўку голасу салісткі і дакладнасць перадачы рытмічнай структуры песні «Тайна» Ганна атрымала званне лаўрэата 3 ступені.

Журы конкурсу, куды ўваходзілі высокакваліфікаваныя спецыялісты Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, Беларускай акадэміі музыкі, Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі, узнагародзіла настаўнікаў Шумілінскай ДШМ А. М. Сініцкую, А. А. Новікаву і А. А. Фёдараву ўдзячнымі пісьмамі — за педагагічнае майстэрства і годны ўклад у справу эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Аліна ПЯТРОВА.

«Герой працы»

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=53175

Апошнія навіны