shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна культура

22.05.2020 18:56

115 праглядаў

0 каментароў

Вучні Шумілінскай музычнай школы сталі лаўрэатамі IV Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Я выбіраю свой шлях»

Перамагаць, быць паспяховым — гэтаму вучацца ў музычнай школе, у тым ліку беручы ўдзел у шматлікіх конкурсах. Адзін з апошніх — IV Міжнародны конкурс-фестываль сцэнічнага і мастацкага майстэрства «Я выбіраю свой шлях» — дазволіў узысці на музычны алімп чатыром вучням Шумілінскай ДШМ.



Канстанцін Багачоў, Аляксандра Графская, Кіра Гуйдо, Іван Ільінец


Гэты конкурс праводзіўся завочна ў рамках культурна-адукацыйнага праекта «Радасць планеты», які разам з Расіяй падтрымліваюць Беларусь, Украіна, Малдова, Румынія, Італія, Індыя і іншыя краіны.
Прафесійнае міжнароднае журы прысудзіла званне лаўрэата першай ступені выпускніцы школы Аляксандры Графскай у намінацыі «патрыятычная песня». Разам з настаўніцай Нэлі Жаваранкавай юная спявачка падрыхтавала пранікнёны твор пра дзяцей блакаднага Ленінграда.


Другая вучаніца Нэлі Іванаўны 12-гадовая Кіра Гуйдо з кампазіцыяй «Ветразь мары» таксама стала лаўрэатам першай ступені (намінацыя «вакальная творчасць»).

Ганаровае другое месца ў намінацыі «акадэмічны вакал» з аптымістычным творам «Ты чуеш, мора» заняў дзевяцігадовы Іван Ільінец (настаўніца Алена Сініцкая, канцэртмайстар Вікторыя Каранеўская).
Лаўрэатам першай ступені ў намінацыі «выканаўчае мастацтва (баян)» стаў Канстанцін Багачоў (14 год, настаўніца Аксана Ільінец) з віртуозна выкананым творам «У стылі рэгтайм».


Рашэннем аргакамітэта конкурсу ўсе нашы лаўрэаты атрымалі запрашэнне на ўдзел у ХI Міжнародным конкурсе-фестывалі сцэнічнага і мастацкага майстэрства «Радасць планеты» 14-17 студзеня 2021 года, які таксама пройдзе ў Маскве з выключным правам удзелу адразу ў «Фінале лаўрэатаў» як намінанты на галоўны прыз конкурсу Гран-пры.


У скарбонцы заахвочванняў яшчэ адно запрашэнне – на ўдзел у V Міжнародным конкурсе-фестывалі сцэнічнага і мастацкага майстэрства «Я выбіраю свой шлях» (г. Масква).

Заслужаныя ўдзячныя лісты за развіццё творчых талентаў дзяцей атрымалі настаўнікі Шумілінскай ДШМ В. Э. Каранеўская, Н. І. Жаваркава, А. М. Сініцкая, А. Д. Ільінец, а таксама дырэктар школы Р. А. Матвейчук.


Аліна ПЯТРОВА.


Фота з архіва Шумілінскай ДШМ.

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=54607

Апошнія навіны