shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна культура

17.01.2015 20:06

1080 праглядаў

0 каментароў

Выстава васковых фігур у Шуміліне

З 20 студзеня па 8 лютага ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі будзе ладзіцца выстава васковых фігур «Кола гісторыі» з калекцыі Музея Петрапаўлаўскай крэпасці (г. Санкт-Пецярбург).

На выставе плануецца экспанаваць 30 васковых фігур вядомых гістарычных асоб. Сярод іх вялікія рэфарматары (Іван IV Грозны, Пётр I, Мікалай II), палітычныя дзеячы XX стагоддзя (Сталін, Чэрчыль, Ленін), геніі літаратуры і музыкі (Пушкін, Моцарт).

Вобразы гістарычных экспанатаў выставы — гэта шчаслівыя, але часцей самотныя гісторыі вядомых людзей, большая частка якіх легла ў аснову твораў літаратуры і кіно.

Для розных пакаленняў учынкі тых ці іншых гістарычных герояў з’яўляюцца прыкладам і арыенцірам у сучасным жыцці, іншыя, насупраць, — прыкладам супярэчлівасцяў і авантурызму. Гісторыя ў сваіх вядомых асобах сама паўстае перад намі ва ўсёй дакладнасці і праўдзівасці.

Экспазіцыя стылізаваная тэматычнымі матэрыяламі, што спрыяе адчуванню атмасферы эпохі. З гістарычнай дакладнасцю рэканструяваны касцюмы і дробныя аксесуары. Такім чынам наведвальнікам будзе прапанаваны займальны спосаб знаёмства з мінулым.

www.shumilino.by/

Апошнія навіны