shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

13.02.2018 18:57

68 праглядаў

0 каментароў

Лукашэнка абураны, што на дарогах здараюцца аварыі з удзелам міліцыянераў

«Пра які аўтарытэт міліцыі можна тады гаварыць?», — спытаў кіраўнік дзяржавы ў прысутных на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, якое прайшло 13 лютага.

Пытанне да міністра [унутраных спраў Ігара Шуневіча]: у чым справа? — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Якія меры прымаюцца па выкараненні такіх фактаў".

Ці даў на нарадзе нейкі адказ Шуневіч, пакуль невядома. Але праблема сапраўды актуальная. У пачатку лютага 22-гадовы міліцыянер на аўтамабілі збіў двух падлеткаў у Глуску. Летась падобныя выпадкі здараліся ў розных рэгіёнах нашай краіны. Быў асуджаны на 7 гадоў калоніі начальнік ДАІ Баранавічаў, які п’яны на машыне збіў 36-гадовую жанчыну. Жанчына трапіла пад аўтамабіль намесніка начальніка гродзенскай міліцыі ў Бярозаўцы ў Лідскім раёне. Больш фактаў гл. тут.

Па тэме:

Што вядома пра 22-гадовага міліцыянта, які збіў двух падлеткаў у Глуску

https://euroradio.fm

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты