shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

27.01.2020 11:37

271 прагляд

0 каментароў

Галоўны ідэолаг краіны: Незалежнасць адстойваюць не на плошчах і мітынгах, а ў полі за штурвалам камбайна

Беларусы згуртоўваюцца дзякуючы таму, што адчуваюць сябе грамадзянамі незалежнай краіны. Пра гэта сёння ў праграме «Контуры» на АНТ заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.

mogilevnews.by.

«Гісторыя дала нам унікальны шанец рэалізаваць сваё жаданне „людзьмi звацца“ ў вышэйшай форме нацыянальнай дзяржаўнасці. Але мала краіну стварыць. Неабходна захоўваць і ўмацоўваць яе незалежнасць і суверэнітэт», — працягнуў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

«Вельмі важна ўсведамляць, што незалежнасць краіны адстойваюць не на плошчах і мітынгах, а, напрыклад, у полі за штурвалам камбайна, у завадскім цэху ля станка, ля школьнай дошкі. Адным словам, праз тварэнне і працу, што неаднаразова падкрэсліваў кіраўнік дзяржавы», — нагадаў Андрэй Кунцэвіч.


https://nn.by/?c=ar&i=245047

Апошнія навіны