shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

16.03.2020 10:13

372 прагляда

0 каментароў

Расія закрывае мяжу з Беларуссю

Расійскія ўлады вырашылі закрыць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей, заявіў на аператыўнай нарадзе прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, піша ТАСС.

Аўтамабільны пункт пропуску «Новыя Юркавічы» ў памежнай зоне з Беларуссю, Бранская вобласць. Фота: Уладзімір Гаравых, ТАСС

Расійскія ўлады вырашылі закрыць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей, заявіў на аператыўнай нарадзе прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, піша ТАСС.

«Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, — сказаў ён. — Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць, у першую чаргу, масавага распаўсюджвання каранавіруса».

Пра тое, што расійскі ўрад рыхтуе такое рашэнне, заявіў у эфіры тэлеканала «Расія» 15 сакавіка вядучы навінаў Дзмітрый Кісялёў. «У бліжэйшы тыдзень з меркаванняў каранціну зачыніцца мяжа нават з Беларуссю», — анансаваў ён.

Мяжу з Беларуссю ўжо закрылі Украіна, Польшча, Літва і Латвія.


https://nn.by/?c=ar&i=247894

Апошнія навіны