shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

18.03.2020 10:36

116 праглядаў

0 каментароў

Адзіная валюта, мытня, суд, уніфікацыя заканадаўства: стала вядома, што было ў 31-й «інтэграцыйнай карце» Беларусі і Расіі

Падчас перамоў аб інтэграцыі Беларусі і Расіі Масква прапаноўвала стварыць 12 наднацыянальных органаў, у тым ліку адзіны эмісійны цэнтр, падліковую палату, суд саюзнай дзяржавы і адзіны мытны орган, высвятліў rbc.ru.

Падчас перамоў аб інтэграцыі Беларусі і Расіі Масква прапаноўвала стварыць 12 наднацыянальных органаў, у тым ліку адзіны эмісійны цэнтр, падліковую палату, суд саюзнай дзяржавы і адзіны мытны орган, высвятліў rbc.ru.

На перамовах аб паглыбленай інтэграцыі з Беларуссю Масква прапаноўвала пачаць працу над стварэннем 12 наднацыянальных органаў. У іх ліку — адзіны эмісійны цэнтр, які прадугледжвае ўвядзенне адзінай валюты, падліковая палата і суд саюзнай дзяржавы, адзіны мытны орган, адзіны орган па ўліку ўласнасці саюзнай дзяржавы, адзіныя падатковы і антыманапольны органы, а таксама адзіныя рэгулятары па наступных напрамках: у галіне транспарту, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сувязі, плюс рэгулятар аб'яднаных рынкаў газу, нафты і электраэнергіі. Пра гэта РБК распавялі тры крыніцы, знаёмых з ходам перамоваў.

Стварэнне гэтых органаў агаворваецца ў апошняй, так званай 31-й «дарожнай карце» па інтэграцыі дзвюх краін.

У дакуменце таксама ідзе гаворка аб распрацоўцы «дарожных карт», якія тычацца сумеснай стратэгіі Расіі і Беларусі ў сферы абароны, стварэння агульных банкаў даных праваахоўных органаў, уніфікацыі заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць праваахоўных структур і спецслужбаў.

Аднак летам-восенню 2019 года Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся засяродзіцца на абмеркаванні 30 «карт», прыняць іх пакетам, а ўжо пасля, магчыма, вярнуцца да прапрацоўкі 31-й «карты», распавёў РБК іншы суразмоўца, знаёмы з ходам перамоваў аб інтэграцыі. Зараз яны пастаўленыя на паўзу па ініцыятыве Мінска, дадае ён.

У расійскім урадзе спрабуюць звязаць рашэнне эканамічных праблем інтэграцыі з палітыкай і стварэннем наднацыянальных органаў, аднак была дамоўленасць перамовы пра гэта не весці, заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю «Рэху Масквы» 24 снежня мінулага года. За дзень да гэтага ўпершыню стала вядома пра існаванне 31-й «дарожнай карты». Пра яе распавёў Дзмітрый Мядзведзеў.


https://nn.by/?c=ar&i=248081

Апошнія навіны