shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

07.04.2020 16:14

222 прагляда

0 каментароў

«А жэрці што будзем?» — Лукашэнка зноў выказаўся супраць карантыну

Аляксандар Лукашэнка склікаў 7 красавіка нараду аб пастаўках нафты, пасьля якой заплянаваная нарада аб сытуацыі з каранавірусам.

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Паводле ананімнага Telegram-каналу «Пул первого», блізкага да прэс-службы Лукашэнкі, на нараду аб эпідэміялягічнай сытуацыі запрасілі кіраўнікоў абласьцей і начальнікаў «аблздраваў», а таксама лекараў «найбольш запатрабаваных клінік».

Як перадае БелТА, Аляксандар Лукашэнка пачаў з эканамічных пытаньняў — зазначыў, што ва ўсім сьвеце «падзеі разьвіваюцца неадназначна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка загадаў забясьпечыць запас нафты і паліва на непрадбачаныя выпадкі

«Таму мной заплянаваны шэраг захадаў у пытаньнях, якія цяпер патрабуюць рэагаваньня ў найбольшай ступені і перш за ўсё ўплываюць на нашую эканоміку, — казаў Лукашэнка. — Падкрэсьліваю: гэта галоўнае. Эканоміка, а значыць жыцьцё людзей, ня толькі сёньня, але і ў пэрспэктыве, — пытаньне нумар адзін. Усё павінна быць падпарадкавана гэтаму пытаньню».

Як «задачу нумар адзін» ён вызначыў працу сельскай гаспадаркі, якую загадаў узяць на «жэстачайшы кантроль», бо «нафта нафтай, але яе на стол не падасі».

«Як у нас тут мэкаюць вакол: карантын, камэнданцкі час і іншае, — перадае Tut.by разважаньні Лукашэнкі. — Слухайце, гэта прасьцей за ўсё, гэта мы зробім на працягу сутак, але жэрці што будзем?»

У кантэксьце забесьпячэньня палівам машынаў да вясновых палявых работаў ён адзначыў:

«Вы бачыце, ужо ня толькі асобныя чыноўнікі міжнародных арганізацыяў загаварылі пра голад у недалёкай пэрспэктыве, але ўжо ўсё талдычаць, і кіраўнікі самых разьвітых перадавых краінаў».

https://www.svaboda.org/a/30537709.html

Апошнія навіны