shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

04.05.2020 09:56

215 праглядаў

0 каментароў

Лукашэнка: Я асабліва не паруся наконт выяўленых каранавірусных хворых (відэа)

"Вось што мяне ўразіла — ад атручвання алкаголем памерлі 482 чалавекі. Самагубстваў — 470. Ужо амаль 1 тыс. чалавек загінулі ад алкаголю і самагубстваў. Ад Кавіда — 97. Вось і лічыце, — сказаў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 3 мая.

— Калі шчыра, што мяне больш насцярожвае, аналізуючы ўсе вашыя прасціны, якія вы мне дасылаеце кожную раніцу і ўвечары інфармацыю, якую я збіраю … я асабліва не паруся наконт выяўленых каранавірусных хворых. Я зараз растлумачу, са свайго аналізу, ды і з дактарамі размаўляючы, і з міністрам у нас аднолькавае разуменне. Чым больш мы тэстуем людзей, а цяпер мы выйшлі на 9—10 тысяч штосутачна, тым больш мы атрымліваем з вірусам Кавіда. Гэта недзе ў раёне 9 працэнтаў. 9 працэнтаў тэсты паказваюць. Я ўлічваю гэта, я гляджу дынаміку…» — сказаў Лукашэнка.

Нарада 3 мая была прысвечаная будучаму параду 9 Мая і эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Сюжэт быў паказаны ў навінах на БТ у 15:00 (на відэа з 6-й хвіліны).

На нарадзе было заяўлена, што па стане на 2 мая зафіксавана ўсяго 97 смерцяў пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым за мінулы перыяд года ад хвароб сістэмы кровазвароту памерлі амаль 25 тыс. чалавек, ад анкалогіі — прыкладна 6,4 тысячы.

У той жа час беларускія і замежныя назіральнікі выказвалі меркаванні, што беларуская статыстыка хворых і смерцяў ад каранавіруса не паддаецца праверцы, бо не публікуюцца звесткі па асобных раёнах і бальніцах. Звесткі, якія надыходзяць у СМІ ад медыкаў з бальніц у сталіцы і рэгіёнах, дастаткова трывожныя.


https://nn.by/?c=ar&i=251066

Апошнія навіны