shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

09.05.2020 17:36

184 прагляда

0 каментароў

Парад у Мінску быў поўнамаштабны, але амаль без гледачоў па-за трыбунамі

Сёння ў Мінску прайшоў вайсковы парад да 75-годдзя Перамогі. Усе іншыя краіны Еўропы і СНД адмянілі масавыя мерапрыемствы, каб не павялічваць рызыку заражэння людзей каранавірусам. Беларусь адзіная на кантыненце правяла парад. «Мы не можам іначай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Вайскоўцы Расіі і Кітая, якія павінны былі ўдзельнічаць у парадзе, адмянілі свой удзел. Не прыехаў у Мінск і ніводны кіраўнік замежнай дзяржавы.

Частка гледачоў на трыбунах сядзелі ў масках. Варта адзначыць, што людзі на трыбунах былі рассаджаныя цесна, без выканання 2-метровай дыстанцыі, рэкамендаванай медыкамі на перыяд пандэміі. У масках сядзелі пераважна людзі маладзейшыя, тады як ветэраны пераважна абыходзіліся без масак.

Сам жа парад адбыўся ў поўным фармаце, з праходам вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі, а таксама пралётам авіятэхнікі. Меў месца таксама выступ роты ганаровай варты.

Аляксандр Лукашэнка выступіў на парадзе па-руску, па-руску рапартавалі яму вайскоўцы, па-руску вялася і трансляцыя парада на дзяржаўных тэлеканалах.

У тэлетрансляцыі паказалі кадры, як Аляксандр Лукашэнка падпявае песні «День Победы».

Парад 2020 года сабраў нашмат менш гледачоў, чым звычайна. Былі запоўненыя трыбуны, але ўздоўж парапетаў на навакольных вуліцах стаялі толькі некалькі тысяч мінчукоў.

Частка гледачоў на трыбунах — у масках. Варта адзначыць, што людзі на трыбунах рассаджаныя вельмі цесна

За Аляксандрам Лукашэнкам — усё кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь

Віктар Лукашэнка сярод генералітэту

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валер Вакульчык

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч

Мультымільянер, уласнік «Савушкіна прадукта» і «Санты», Аляксандр Машэнскі

Кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман і спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка

Генералітэт Беларусі

Міністр спорту Сяргей Кавальчук

А гэта кулуары парада. Так вялі падрыхтоўку:


https://nn.by/?c=ar&i=251434

Апошнія навіны