shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

16.06.2020 15:57

416 праглядаў

0 каментароў

Ціханоўская заявіла, што ёй пагражалі адабраць дзяцей, калі ня спыніць выбарчую кампанію. ВІДЭА

«Шантажаваць дзецьмі — гэта нізка і подла! — кажа Сьвятлана Ціханоўская. — Мне сказалі падумаць: можа, вам варта спыніць здаваць подпісы».

Сьвятлана Ціханоўская ў Гомлі, 16 чэрвеня


Патэнцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская 16 чэрвеня прыслала Свабодзе відэазварот, у якім заявіла аб пагрозах, якія ёй паступаюць у сувязі з удзелам у выбарах.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Я знаходжуся ў Гомлі, я прыехала сюды, каб пачаць здаваць подпісы, сабраных у маю падтрымку, і на парозе адной з адміністрацыяў мне паступіў званок з пагрозамі на мой адрас і на адрас маіх дзяцей з умовай таго, што я не павінна працягваць гэтую паездку, — кажа яна. — Перада мною стаіць выбар: дзеці ці далейшая барацьба, думаю, мой выбар будзе відавочны. Прашу вас з разуменьнем паставіцца да любога майго рашэньня. Хачу сказаць, што калі б Сяргей быў на волі, ён бы сказаў вам не здавацца»..

Цяпер, кажа Ціханоўская, яна вагаецца, якое прыняць рашэньне, бо «дзеці даражэйшыя за ўсё». Подпісы яна пакуль не здавала.

Абноўлена, 15.32: Ціханоўская заявіла, што будзе працягваць кампанію, нягледзячы на пагрозы. У падтрымку Ціханоўскай выказалася жонка іншага патэнцыйнага кандыдата — Валера Цапкалы.

Патэнцыйная кандыдатка кажа, што калі зразумее, што пагрозы маюць падставы, то зробіць выбар на карысьць дзяцей, а не палітычнай барацьбы. Цяпер дзеці Ціханоўскіх у Менску з маці Сьвятланы.

Гомель быў першым горадам, дзе Ціханоўская спрабавала здаць подпісы. Нумар, зь якога тэлефанавалі, быў з украінскім кодам.

Днём раней Ціханоўская расказала Свабодзе, што за яе вылучэньне кандыдаткай у прэзыдэнты сабралі 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Спыніцца на гэтым этапе — здрадзіць і Сяргею, і людзям, якія паверылі яму», — Сьвятлана Ціханоўская

У той дзень у Берасьці затрымалі ейнага прэс-сакратара Алякандра Кабанава. Раней арыштавалі ейнага мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага, а таксама шэраг чальцоў ініцыятыўнай групы, пачалі крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

Пра збор 100 тысяч подпісаў, неабходных для вылучэньня кандыдата, заяўлялі таксама штабы Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Бабарыкі, Валера Цапкалы, Ганны Канапацкай. Штаб Натальлі Кісель заявіў, што сабраў 108 тысяч подпісаў, але кандыдатка зьнялася з выбараў пасьля скандалу з прызнаньнем парушэньняў падчас збору подпісаў.

https://www.svaboda.org/a/30673364.html

Апошнія навіны