shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

30.06.2020 18:19

209 праглядаў

0 каментароў

Цапкалу здымаюць з выбараў — пакінулі 75 тысяч подпісаў

ЦВК абвясціў даныя аб прынятых у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты подпісах.

  • Аляксандр Лукашэнка — 1 939 572 подпісы
  • Віктар Бабарыка — 165 744
  • Ганна Канапацкая — 146 588
  • Сяргей Чэрачань — 143 109
  • Андрэй Дзмітрыеў — 106 841
  • Святлана Ціханоўская — 104 757
  • Валерый Цапкала — 75 249

Такім чынам, на гэтым этапе кампаніі з гонкі дакладна выбывае экс-кіраўнік ПВТ Валер Цапкала. Ён здаў больш за 160 тысяч подпісаў, але ў многіх буйных гарадах іх ушчэнт зарэзалі.

Цапкала яшчэ можа абскардзіць рашэнне ЦВК, аднак гэта ніколі не давала плёну.

Астатніх прэтэндэнтаў пакуль яшчэ не рэгіструюць кандыдатамі, іх могуць зняць з выбараў, напрыклад, за неналежную дэкларацыю аб даходах.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=254462

Апошнія навіны