shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

02.07.2020 18:00

243 прагляда

0 каментароў

Сталі вядомыя артыкулы, па якіх абвінавачваюцца Віктар і Эдуард Бабарыка

Сталі вядомыя артыкулы Крымінальнага кодэксу, фігурантамі якіх з’яўляюцца Віктар і Эдуард Бабарыка. «Спіс крымінальных спраў апеляцыйнай інстанцыі, прызначаных да слухання» быў вывешаны ў Мінскім гарадскім судзе.



Эдуард і Віктар Бабарыка / фота з сацсетак

Паводле гэтага спіса, Віктара Бабарыку вінавацяць адразу па трох артыкулах: ч.2 арт. 245, ч.2 арт. 243 і ч. 2 арт. 431. Гэта — "адмыванне грошай, атрыманых злачынным шляхам, учыненыя паўторна, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры", "ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры" і "дача хабара паўторна ці ў асабліва вялікім памеры" адпаведна.

Эдуарда Бабарыку вінавацяць толькі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Максімальнае пакаранне паводле гэтых артыкулаў — пазбаленне волі тэрмінам да 7 год.

Вылучэнца на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, які кіраваў яго ініцыятыўнай групай. З таго часу яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

https://euroradio.fm/stali-vyadomyya-artykuly-pa-yakih-abvinavachvayucca-viktara-i-eduarda-babaryku

Апошнія навіны