shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

10.07.2020 10:07

190 праглядаў

0 каментароў

«Мы не выбіраем часы, у якіх жыць. Але выбіраем шлях, які трэба будзе прайсьці». Выйшаў фільм пра біяграфію Бабарыкі

8 ліпеня штаб Віктара Бабарыкі, патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні ў СІЗА КДБ, апублікаваў дакумэнтальны біяграфічны фільм пра яго.

Віктар Бабарыка на пікеце па зборы подпісаў у Бабруйску, 15 чэрвеня

У амаль 23-хвілінным відэа Віктар Бабарыка расказвае пра сваё дзяцінства, сям’ю, а таксама фармаваньне сваёй асобы, каштоўнасьцяў, жыцьцёвай пазыцыі і прынцыпаў. На кадрах Віктар Бабарыка — дома, а таксама ў сваім выбарчым штабе. Ён паказвае шмат архіўных фатаздымкаў і апавядае гісторыю свайго жыцьця.

Некалькі цытатаў зь фільму

  • «У мяне была мара такая дзяцінства — я вельмі любіў фантастыку — стаць лідэрам ураду плянэты Зямля».
  • «Я заўсёды кажу: „Вы ведаеце, у мяне нават няўдачаў ніколі не было“... Любая няўдача — гэта проста ўрок, які ты вывучыў, і ўсё».
  • «Я хачу, каб я памёр на радзіме, якой ганарыўся б».
  • «Я не магу перакласьці адказнасьць за тое, што адбываецца ў краіне, на кагосьці. Гэта адбываецца з маёй маўклівай згоды. І я адказны за тое, што адбываецца».
  • «Калі ты разумееш, што нешта няправільна і гэта табе не падабаецца, чаму ты гэта ня робіш?»
  • «Як сказаў Эдуард, „Добра, 90 дзён майго жыцьця я падарую табе“. Гэта не 90 дзён ягонага жыцьця, гэта насамрэч разуменьне таго, што ён нароўні са мной, за мяне падставіў сваё жыцьцё пад пагрозу. Гэта для любога бацькі няпростая гісторыя. Але я яе выбраў».

Прэтэндэнт у прэзыдэнты Беларусі Віктар Бабарыка ўжо тры тыдні знаходзіцца за кратамі ў СІЗА КДБ, разам з сынам і кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы Эдуардам. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў крымінальнага кодэксу Беларусі — у адмываньні грошай, ухіленьні ад сплаты падаткаў і даваньні хабару.

Перасьлед Віктара Бабарыкі і яго прыхільнікаў. Што важна ведаць

  • 10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка даручыў заняцца праверкамі прыватных кампаніяў, якія нібыта звальняюць людзей, калі тыя адмаўляюцца ставіць подпісы за вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў. Ён загадаў «прашарсьціць гэтых пузатых буржуяў, каб яны несьлі адказнасьць за людзей».
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній, у знаёмых патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі прайшлі ператрусы. Камітэт дзяржкантролю заявіў аб завядзеньні крымінальных спраў па арт. 235 (легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры) і арт. 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу.
  • Віктар Бабарыка назваў гэта атакай на яго асабіста, хоць сам у справе тады не фігураваў, і заявіў пра «палітычны характар» дзеяньняў сьледчых, якія ня маюць прамога капрамату на яго.
  • 11 чэрвеня арыштавалі каардынатарку выбарчага штабу Бабарыкі Сьвятлану Купрэеву, яе вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
  • 12 чэрвеня Лукашэнка заявіў, што Бабарыка таксама датычны да справы, маўляў "​гэта адна шайка-лейка«​ і безь яго ведама нічога не рабілася. Праз 4 гадзіны Дзяржкантроль заявіў, што мае доказы датычнасьці былога банкіра да злачынстваў.
  • Усяго па «справе „Белгазпрамбанку“» праходзяць каля 20 чалавек.
  • 15 чэрвеня Нацыянальны банк прызначыў у «Белгазпрамбанку» часовую адміністрацыю на чале з Надзеяй Ермаковай. Расейскаія акцыянэры банка («Газпромбанк» і «Газпром») назвалі гэтае рашэньне незаконным.
  • 17 чэрвеня арыштавалі выбарчы фонд Віктара Бабарыкі з 100 тысячамі рублёў на рахунку. Афіцыйных тлумачэньняў штабу кандыдата тады не далі.
  • Раніцай 18 чэрвеня затрымалі Віктара Бабарыку і яго сына ды кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку. У дамах сям’і Бабарыкаў прайшлі ператрусы.
  • «Бабарыку затрымалі праз тое, што ён зьяўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасьці, спрабаваў узьдзейнічаць на сьведак, схаваць сьляды раней зьдзейсьненых злачынстваў, і літаральна днямі Бабарыка спрабаваў зьняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў», — сказаў кіраўнік Камітэту дзяржкантролю Іван Тэртэль, расказваючы пра нібыта махлярскую схему з адмываньнем грошай з удзелам былых і дзейных топ-мэнэджэраў «Белгазпрамбанку».
  • Віктар і Эдуард Бабарыкі знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Ім прад’явілі абвнавачаньне, артыкул не называецца.
  • Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі Віктара, Эдуарда Бабарыкаў і затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы
  • 19 чэрвеня Штаб Бабарыкі падрыхтаваў да здачы 435 тысяч подпісаў.
  • 20 чэрвеня адвакаты падалі пакет дакумэнтаў для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзыдэнты.
  • «Трэба — сядуць». Што Лукашэнка казаў пра Бабарыку цягам двух тыдняў перад яго затрыманьнем

https://www.svaboda.org/a/30716470.html

Апошнія навіны