shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Палітыка

15.10.2020 12:09

352 прагляда

0 каментароў

«Не хачу застацца ў гісторыі як прэзідэнт, які страляў ва ўласных грамадзян»: прэзідэнт Кыргызстана падаў у адстаўку

Прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў сышоў у адстаўку, паведамляе яго прэс-служба.

«На жаль, агрэсія не сціхае, патрабаванне маёй неадкладнай адстаўкі працягваецца. Бягучая сітуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту. З аднаго боку — пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя органы. Вайскоўцы і праваахоўныя органы абавязаныя ўжываць зброю для абароны Дзяржаўнай рэзідэнцыі. У гэтым выпадку пральецца кроў, гэта непазбежна. Я заклікаю абодва бакі не паддавацца правакацыям.

Дарагія мае суайчыньнікі! Для мяне мір у Кыргызстане, цэласнасць краіны, адзінства нашага народа і спакой у грамадстве вышэй за ўсё. Няма нічога даражэйшага для мяне жыцці кожнага майго суайчыньніка. Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кыргызстана як прэзыдэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзянаў», — гаворыцца ў яго заяве

Пратэсты ў Кыргызстане ўспыхнулі 5 кастрычніка: людзі былі незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў. На іх думку, у парламент прайшлі партыі, якія падтрымлівалі прэзідэнта. Увечары 5 кастрычніка пратэстоўцы ўварваліся ў будынак Белага дома ў Бішкеку, дзе знаходзяцца парламент і адміністрацыя прэзідэнт. Потым пайшлі ў Камітэт нацыянальнай бяспекі і вызвалілі з-пад варты экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, а наступнай раніцай у аўторак захапілі будынак урада. Яны таксама запатрабавалі адстаўкі Жээнбекава.

Той у выніку ўвёў у Бішкеку надзвычайнае становішча, паўторна арыштаваў Атамбаева. Новым прэм'ерам быў прызначаны Садыр Жапараў, які ўчора заявіў, што вядуцца перамовы пра сыход Жэенбекава.

NN.by
https://nashaniva.by/?c=ar&i=260793

Апошнія навіны