shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Спорт

30.09.2020 20:45

361 прагляд

0 каментароў

Раённую спартакіяду сярод школьнікаў адкрыла шкаліяда

Раённую спартакіяду сярод школьнікаў у новым навучальным годзе адкрыла шкаліяда, у якой змагаліся за перамогу пяці- і шасцікласнікі са школ раёна.

Шкаліяда — гэта лёгкаатлетычнае мнагабор’е, якое ўключае бег на кароткую і доўгую дыстанцыі, кіданне мяча і скачок у даўжыню з разбегу. У спаборніцтвах бралі ўдзел амаль 30 юных спартсменаў.

У камандным заліку сярод сярэдніх гарадскіх школ перамагла каманда Шумілінскай СШ № 1 (настаўнік фізкультуры А. А. Лялюга), сярод сельскіх — Мікіціхінская СШ (А. Я. Асташонак), сярод базавых — Слабадская (У. А. Кучко). Менавіта гэтыя школы ўзначалілі залік раённай спартакіяды ў сваіх катэгорыях.


У асабістым заліку сярод дзяўчынак першае месца ў Ганны Буганавай (Шумілінская СШ № 1), другое — у Аляксандры Обухавай (Мікіцінская СШ), трэцяе — у Анжалікі Паўлавай (Слабадская БШ). Сярод хлопчыкаў першым стаў Марат Голубеў з Шумілінскай СШ № 2, другім — Аляксей Рагожкін з СШ № 1, трэцім — Дзмітрый Чуркін з Обальскай СШ.


Па выніках раённых спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна для ўдзелу ў абласной шкаліядзе.


Аляксандр ШЭДЗЬКО.

«Герой працы»

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=56703

Апошнія навіны