shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Эканоміка

28.01.2020 18:53

311 праглядаў

0 каментароў

Традыцыі шумілінскага сыра маюць глыбокія карані

Традыцыі прамысловага сыраробства на Шуміліншчыне нарадзіліся яшчэ задоўга да 1975 года, калі ў райцэнтры быў пабудаваны сырзавод.



Бо да гэтага часу невялічкі завод працаваў у Лескавічах. Адтуль і бралі накіраванне на вучобу многія выпускнікі школ раёна, каб потым працаваць на новым заводзе. За даўніной часу такіх людзей у раёне засталося мала, як, напрыклад, сырароб-майстар Я. Ц. Іванова, якая і сёння працуе на родным прадпрыемстве. Яўгенія Цімафееўна памятае першыя гады работы сырзавода:

– Якраз у той год, калі ў Шуміліне пачаў працаваць сырзавод, я паступіла ў Слуцкае вучылішча, дзе вывучылася на майстра-сырароба. Вельмі хацелася вярнуцца на радзіму, уладкавацца на новае прадпрыемства. Спачатку я сюды прыехала на практыку, а потым на пастаяннае месца работы. Так і працую тут ужо 43 гады.

У 70-ыя гады Шумілінскі завод складаўся з некалькіх цэхаў: сыраробчага, цэха па выспяванні сыроў, цэха па вытворчасці сметанковага масла і цэха па вытворчасці малочнага цукру, – узгадвае Яўгенія Цімафееўна. – На прадпрыемстве знайшлі сабе работу каля сотні чалавек. Мы выраблялі тварог, фляжнае малако і смятану, варылі сыры. Маімі непасрэднымі настаўнікамі былі майстры Лідзія Канстанцінаўна Шкляр і Людміла Яўгенаўна Карнякова. Яшчэ помню вопытных майстроў-сыраробаў Святлану Сініцыну і Галіну Кез.

Самы першы гатунак, за які ўзяліся шумілінскія сыраробы, быў сыр «галандскі». Затым выраблялі сыр «літоўскі». Над пашырэннем асартыменту прадукцыі разам з майстрамі працаваў наш першы дырэктар завода, які спачатку з’яўляўся непасрэдным кіраўніком будаўніцтва прадпрыемства, Міхаіл Пракопавіч Цыркуноў. Пад яго кіраўніцтвам тэхналогію вытворчасці сыроў стваралі і ўдасканальвалі адданыя сваёй прафесіі людзі, якія перадавалі сакрэты майстэрства наступным пакаленням. Была наладжана фасоўка цэльнамалочнай і кісламалочнай прадукцыі, асвоена вытворчасць некалькіх відаў сметанковага масла, пачала ажыццяўляцца яго фасоўка ў фольгу.

З кожным годам асартымент прадукцыі пашыраўся. Да традыцыйнага сыру «галандскі» дадаліся «расійскі», «манастырскі», «Белая Русь», «малдаўскі», «адыгейскі», «Нарач», «сулугуні», «белавежскі». Знайшлі свайго пакупніка сыры з папрыкай і кменам.



Майстры Зоя Платонава і Яўгенія Іванова.


Рэарганізацыя ў Шумілінскі філіял ААТ «Малако»
У чэрвені 2005 года адбылася рэарганізацыя прадпрыемства, і ААТ “Шумілінскія сыры” было далучана да віцебскага ААТ «Малако» і ператворана ў Шумілінскі філіял.

– У 2007 годзе на прадпрыемстве прайшла мадэрнізацыя вытворчай базы. Была ўстаноўлена сучасная аўстрыйская лінія, здольная перапрацоўваць 100 тон малака і выпускаць больш за 8 тон сыру за суткі. Новая лінія дазволіла палепшыць якасць прадукцыі і звесці ручную працу да мінімуму, – расказала майстар-сырароб Зоя Платонава, якая таксама працуе на прадпрыемстве больш за 40 гадоў...

У 2011 годзе ў Шумілінскім вытворчым цэху ААТ «Малако» была ўведзена сістэма менеджменту якасці і сістэма менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі на адпаведнасць міжнародных патрабаванняў. Гэтыя і іншыя мерапрыемствы дазваляюць прадстаўляць спажыўцу якасную і натуральную прадукцыю з захаваннем усіх карысных якасцяў».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=52573

Апошнія навіны