shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Эканоміка

25.02.2020 17:38

161 прагляд

0 каментароў

Беларусь мае пачаць імпарт нафты праз Украіну па нафтаправодзе з Адэсы

Пастаўкі нафты на беларускія НПЗ з Украіны па нафтаправодзе «Адэса — Броды» пачнуцца ў сакавіку, паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, паведамляе ТАСС.

УНІАН

«Пастаўкі па «Адэса — Броды» пачнуцца ў найбліжэйшы час, у сакавіку. Аб'ём — некалькі танкераў», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, трубаправодная інфраструктура (нафтаправод Адэса — Броды) будзе выкарыстоўвацца як самы эканамічны, хуткі і надзейны транспарт, дадае БелТА.

Пры гэтым Уладзімір Сізоў не ўдакладніў, якая менавіта краіна можа выступіць пастаўшчыком.

«Мы вядзем працу па набыцці рэсурсаў у Чорным моры. Ёсць магчымасць набыцця рэсурсаў як вытворчасці азербайджанскай кампаніі, так і вытворцы з Расійскай Федэрацыі», — дадаў ён.

«Аб'ём (пастаўкі па нафтаправодзе Адэса — Броды) вызначаем, зыходзячы з рэшткаў рэсурсаў на НПЗ і факту пастаўкі нафты чыгуначным і трубаправодным транспартам з Расіі», — растлумачыў намеснік старшыні «Белнафтахіма».


https://nn.by/?c=ar&i=246686

Апошнія навіны