shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Эканоміка

14.03.2020 20:08

172 прагляда

0 каментароў

Палетную дошку для Еўропы робіць Шумілінская ПМК-70

Для таго, каб прадпрыемства паспяхова працавала і развівалася, неабходна не толькі ўводзіць новыя вытворчасці, а і ўлічваць рыначную кан’юнктуру, прапаноўваць запатрабаваную на ўнутраным і замежным рынках прадукцыю.


Кіраўніцтва Шумілінскай ПМК-70 добра разумее, што для развіцця прадпрыемства, акрамя асноўнай дзейнасці – будаўніцтва, неабходна развіваць і дадатковую вытворчасць. Толькі так можна быць паспяховым на сучасным рынку.



Брыгадзір Сяргей Лабабрэеў і майстар Мікалай Ушал дэманструюць палетную дошку.



Упор робіцца ў першую чаргу на дадатковыя вытворчасці, звязаныя з драўнінай. Бо экалагічна чыстая беларуская сыравіна вельмі запатрабавана на еўрапейскім рынку
Палетная дошка – тавар запатрабаваны, праўда даволі спецыфічны. Галоўнае тут – утрымаць памеры дошкі, дапушчальныя разыходжанні па таўшчыні і даўжыні складаюць максімум 0,3 мм, таксама павінен быць абсалютна роўны зрэз, у рамках параметраў – вільготнасць драўніны.

Зразумеўшы запатрабаванасць прадукцыі, праз 6 месяцаў на прадпрыемстве набылі спецыяльную лінію на пілараму. На работу былі ўзяты 7 чалавек, такім чынам на прадпрыемстве з’явіліся новыя працоўныя месцы. Як адзначае Мікалай Ушал, цякучасці кадраў практычна няма, бо для рабочых створаны нармальныя ўмовы работы, ёсць годны заробак.

Пару месяцаў у шумілінскіх спецыялістаў пайшло на адладку новага абсталявання. Год таму палетная лінія запрацавала на поўную магутнасць: за месяц перапрацоўваецца 600 кубаметраў лесу. Прычым, ідзе ўвесь лес, у тым ліку і той, што не падыходзіць для будаўнічых патрэб.

– Удзел чалавека ў працэсе вытворчасці мінімальны. Увесь цыкл практычна поўнасцю аўтаматызаваны – бярвенні падаюцца на лінію ад эстакады на распілоўку. Пасля дошка сарціруецца, роўная ідзе на далейшую апрацоўку, аполкі – на выраб паддонаў. Рэшткі драўніны адразу ж здрабняюцца на шчапу.

За месяц дрэваапрацоўчы цэх Шумілінскай ПМК-70 выстаўляе на рынак каля 200 кубаметраў палетнай дошкі. Асноўныя пакупнікі – літоўскія кампаніі «Дуклазія» і «Пата», якія ацанілі якасць шумілінскай прадукцыі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

"Герой працы"

Чытаць цалкам тут http://www.shumilino.by/?p=53117

Апошнія навіны