shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Эканоміка

26.06.2020 19:15

287 праглядаў

0 каментароў

У мікрараёне Шумілінскай СШ № 2 ( на Брыкеце) набліжаецца да фінішу будаўніцтва новага дома

У Шуміліне «на Брыкеце» ўзводзяць ужо шосты шматпавярховы дом.

Дзякуючы будаўніцтву новых шматпавярховых дамоў, мікрараён Шумілінскай СШ № 2 літаральна ажыў, тут закіпела жыццё, загучалі дзіцячыя галасы. У мікрараёне працягваецца будаўніцтва новага (ужо шостага) 40-кватэрнага дома ў завулку Віктара Угнявёнка.

Будаўнікі ПМК-70 пачалі ўзводзіць дом у сакавіку. На сённяшні дзень ужо завершаны работы на даху, вядуцца ўнутраныя работы па апрацоўцы, а таксама завяршаецца мантаж каналізацыйнай сістэмы і сістэмы сувязі.

Як адзначыў галоўны інжынер ПМК-70 Раман Карасёў, усе работы ідуць згодна з запланаванымі тэрмінамі. Завяршэнне будаўніцтва плануецца ў верасні, 36 гаспадароў атрымаюць ключы ад кватэр з аздабленнем і 4 гаспадары – без аздаблення.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=55187

Апошнія навіны