Зашмат рызык для стабільнасціНевялікі рост ВУП з ліпеня сапраўды ёсць. Але калі глядзець год да года, валавы ўнутраны прадукт у Беларусі падае. У ліпені ВУП склаў толькі 98,3% да ліпеня мінулага года. У кастрычніку — 98,9%. Плюс 0,7 працэнтнага пункта за тры месяцы — але ўсё яшчэ −1,1% за 12 месяцаў. ![]() Звесткі Белстата / Еўрарадыё
На думку старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Дзмітрыя Крука, пра стабільнасць гаварыць не даводзіцца. — Паляпшэнні з моманту піка COVID-19 у сакавіку — траўні ёсць, але гэта аднаўленчы эфект у трэцім квартале. Гэта адбывалася абсалютна ва ўсіх краінах. Мы яшчэ не ў поўнай меры адчулі ўплыў сціску попыту на фоне палітычнай сітуацыі. Рызык вельмі шмат, і практычна ўсе — паніжальнага характару. Найлепшы сцэнар, які спрабуе ажыццявіць урад, гэта кансервацыя бягучага ўзроўню, але гаварыць пра гэты сцэнар як пра самы імаверны не даводзіцца, — адзначае эксперт. BEROC: эканоміку чакае працяглая дэпрэсія пры захаванні статус-кво ўладыСярод фактараў рызыкі для эканомікі — зніжэнне спажывецкага попыту і інвестыцыйнай актыўнасці праз негатыўныя чаканні, напружанасць на фінансавым рынку, нарошчванне даўгоў прадпрыемстваў, зніжэнне даходаў бюджэту, другая хваля COVID-19. Склады разгружаліся нядоўга— З чэрвеня складскія запасы ў прамысловасці скараціліся амаль на 600 мільёнаў рублёў, — гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі. Паводле звестак Белстата, запасы гатовай прамысловай прадукцыі сапраўды зніжаліся з мая да верасня. Але ў кастрычніку... зноў павялічыліся! ![]() Звесткі Белстата / Еўрарадыё
На экспарт ці ў доўг сельскай гаспадарцы?Разгрузка складоў — добры сігнал. — Значыць, прадпрыемствы змаглі палепшыць свой фінансавы стан. Гэта важна, паколькі сёння іх становішча — ключавая рызыка фінансавага стрэсу, — кажа Дзмітрый Крук. Але тут ёсць некалькі нюансаў. — Але запасы гатовай прадукцыі ў абсалютным выражэнні ўсё роўна застаюцца вельмі значнымі. З 2016 года мы знаходзімся на піку па велічыні замарожанай на складзе прадукцыі, — працягвае эксперт. Другі момант звязаны з тым, што частковая разгрузка складоў была забяспечана за кошт штучных мер падтрымкі. Напрыклад, па ўказе Аляксандра Лукашэнкі ад 2 красавіка 2015 года № 146 «Аб фінансаванні закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання» ў канцы жніўня на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці было пастаўлена 100 збожжаўборачных камбайнаў «Гомсельмаша». — І хоць уборка збожжавых і зернебабовых на Віцебшчыне ўжо ўступіла ў завяршальную фазу, гэтая тэхніка ўнясе свой уклад ва ўборку ўраджаю 2020 года, таксама будзе задзейнічана ва ўборцы кукурузы на збожжа, якая яшчэ мае адбыцца восенню, — расказалі тады ў Мінпраме БЕЛТА. Тэхніка са складоў сышла. Ці разлічыцца за яе сельская гаспадарка? Аляксандр Лукашэнка — віцебскім аграрыям: «Вярніце даўгі»Акрамя таго, у рамках рэалізацыі ўказа № 146 Савет Міністраў павялічыў ліміты крэдытавання эканомікі Банкам развіцця сёлета. Гэта замацавана пастановай № 560 ад 29 верасня. 50 мільёнаў рублёў пойдуць «Прамагралізінгу». Гэта арганізацыя лічыцца стратэгічным партнёрам МАЗа, «Гомсельмаша», «Бабруйскаграмаша», «Амкадора» і МТЗ. Рост продажаў пры зніжэнні экспарту— Паменшылася і «знешняя дэбіторка»: за верасень на 36 мільёнаў долараў, а пратэрмінаваная — на 65. Гэта гаворыць пра рост продажаў беларускай прадукцыі за «жывыя» грошы, — паведамляе Мінэканомікі. Знешняя дэбіторская запазычанасць сапраўды паменшылася ў верасні. У пачатку кастрычніка яна склала 98,4% да 1 верасня, але ў дачыненні да 1 студзеня — 130,6%. Пры гэтым экспарт тавараў за трэці квартал склаў $7789,4 млн. У другім квартале было экспартавана прадукцыі на $6213,1 млн. Аднак складана гаварыць пра рост продажаў у доўгатэрміновай перспектыве, паколькі экспарт тавараў у бягучых цэнах у студзені — верасні склаў толькі 83,6% да адпаведнага перыяду мінулага года. У натуральным выражэнні ён скараціўся на 5,3%. — У трэцім квартале быў рост экспарту, але гэты прырост у большай меры абумоўлены кароткатэрміновымі эфектамі: сезоннасцю і аднаўленнем пасля вясновага піка COVID-19, — кажа Дзмітрый Крук. Перадумоў для таго, каб экспарт устойліва рос, няма. — Гэта можа адбыцца ў 2021 годзе, калі будзе сур’ёзны рост эканомікі ў свеце і ў Расіі перш за ўсё. Тады, можа быць, нейкае значнае павышэнне будзе. Але і яно не будзе доўгатэрміновым, а ў межах аднаго года, — падсумоўвае Дзмітрый Крук. https://euroradio.fm/adnaulenchy-rost-abo-stagnacyya-shto-ne-tak-sa-statystykay-ad-minekanomiki Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram. Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут. |
Навіны Шуміліна → Эканоміка |
|
01.12.2020 12:31 347 праглядаў 0 каментароў Аднаўленчы рост або стагнацыя? Што не так са статыстыкай ад МінэканомікіМіністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў заявіў, што з ліпеня эканоміка Беларусі аднаўляецца. Прычым не за кошт работы на склад. З паведамлення Мінэканомікі вынікае, што ВУП упэўнена расце, склады прадпрыемстваў разгружаюцца, а рэальныя продажы, у тым ліку на экспарт, прыносяць «жывыя» грошы ў краіну. На самай справе сітуацыя не такая радасная. Тлумачым чаму. |
![]() |
|