shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Эканоміка

12.01.2015 22:00

2444 прагляда

0 каментароў

Шумілінскі раён — найбяднейшы ў Беларусі

Шуміліншчына трапіла ў лік дзесяці «самых бедных» регіёнаў рэспублікі, у які ўваходзяць і шэсць раёнаў Віцебскай вобласці з самымі нізкімі заробкамі.

Finance.tut.by склаў традыцыйны рэйтынг рэгіёнаў з самымі высокімі і самымі нізкімі заробкамі.

10 самых бедных і самых багатых раёнаў Беларусі.

Шэсць з дзесяці месцаў у рэйтынгу "самых бедных" у краіне займаюць раёны Віцебскай вобласці. Самы нізкі заробак у Браслаўскім - у сярэднім 3,938 мільёна рублёў. Не дацягвае да 4 мільёнаў і заробак ва Ушацкім раёне.

У лістападзе 2014 сярэдні заробак па Беларусі склала 6,19 мільёна рублёў. Пры гэтым сярэдні жыхар "самага багатага" Салігорскага раёна зарабіў амаль 8,5 мільёна, а сярэдні жыхар "самага беднага" Браслаўскага - меней 4 мільёнаў. Паўгода таму, калі складаўся аналагічны рэйтынг, самая нізкая зарплата была зафіксавана ў Шаркаўшчынскім раёне, Шумілінскі раён займаў перадапошняе месца па заробках. Браслаўскі раён традыцыйна замыкаў тройку "бедных". Цяпер яны памяняліся месцамі. Цяпер жыхарам Браслаўскага раёна патрэбна адпрацаваць  2,5 месяцы, каб атрымаць сярэднюю зарплату салігорцаў. Аб гэтым сведчаць лічбы Белстата.

ТОП-10 раёнаў с самымі нізкімі зарплатамі напрыканцы 2014 года (у тысячах рублёў):

Раён                   Сярэдняя зарплата ў лістападзе 2014 года

Браслаўскі            - 3 938 100
Ушацкі                  - 3 998 100
Шаркаўшчынскі  - 4 018 400
Міёрскі                 - 4 040 400
Шумілінскі          - 4 198 600
Лёзненскі            - 4 318 800

З дзясяткі "самых багатых" рэгіёнаў 5 знаходзяцца ў Мінскай вобласці і яшчэ 4 у Гомельскай. Самую высокую зарплату плацяць у Салігорскім раёне - у сярэднім 8,429 мільёна рублёў. Прыстойны заробак салігорцам забяспечвае "Беларуськалій". Дарэчы, калійны гігант стаў самым прыбытковым беларускім ААТ па выніках трох кварталаў 2014 года. Яго чысты прыбытак склала амаль 5734 мільярда рублёў. 

У тройцы "багатых рэгіёнаў" прыкметных зменаў не адбылося. Самую высокую зарплату па-ранейшаму плацяць у Салігорскім і Мінскім раёнах. Мазырскі раён зваліўся з трэцяга на сёмае месца, саступіўшы "бронзу" Дзяржынскаму раёну.

Алесь Шумскі.

Апошнія навіны