shumilina.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Шуміліна Эканоміка

28.06.2022 19:03

602 прагляда

0 каментароў

Шумілінскі раён адным з першых у Віцебскай вобласці пачаў нарыхтоўку кармоў

Талакой работа ідзе спарней Шумілінскі раён адным з першых у Віцебскай вобласці прыступіў да нарыхтоўкі кармоў. Шырока работы разгарнуліся ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» — бабова-злакавая сумесь тут дасягнула патрэбнага росту, ды і канюшына падаспела. Відовішча уражвае: на полі аж пяць трактароў з касілкамі. Так працуе аб’яднаны кормаатрад з розных гаспадарак раёна, у якім сабраны лепшыя механізатары.



Андрэй Мацюшчанка з маладымі механізатарамі Мікітам Казловым і Аляксандрам Савянком.

Самы малады з іх — Мікіта Казлоў, які працуе ў гаспадарцы другі год і ўжо добра заявіў аб сабе. На дапамогу у КУСГП «Сіроцінскі» прыехалі Уладзімір Салаўёў і Анатоль Барадзёнак. Разам з імі працуе і Аляксандр Савянок, работнік транспартнага цэха УП ЖКГ.

— Я першы раз на нарыхтоўцы кармоў, — расказаў Аляксандр. — Работа цікавая. Новыя знаёмствы і зносіны заўсёды на карысць. У камунгасе займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, а тут корманарыхтоўкай — абедзве работы важныя.

Да гэтай дружнай каманды далучыліся Віктар Пятроў з КУСГП «Мішневічы», Іван Мялешка і Дзмітрый Рабчаеў з ААТ «Ляжні». На суседніх палетках на КВК працуюць Аляксей Лявонаў з райаграсэрвісу і Аляксандр Новік з КУСГП «Мішневічы». Ну а на адвозцы таксама памочнікі з іншых гаспадарак. Адным словам, талака важкая. І работа ідзе спарней — у дзень нашага прыезду на палеткі скасілі 65 гектараў травы, заклалі больш за 200 тон сянажнай масы...


Ларыса ЗАЙЦАВА — спецыяльна для «СГ».

Фота аўтара.

Чытаць цалкам тут: https://www.sb.by/articles/talakoy-rabota-idze-sparney.html

Апошнія навіны