shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Культура

27.02.2017 18:49

2197 просмотров

0 комментариев

«Краса Шуміліна-2017» ўпрыгожыла галаву каронай

23 лютага ў раённым цэнтры культуры журы, якое складалася выключна з мужчын, прысудзіла тытул «Краса Шуміліна — 2017» ўдзельніцы конкурса пад № 2 Юліі Фянько.

Выбрана «Краса Шуміліна — 2017»

Конкурс прыгажосці — гэта заўжды сур’ёзная падрыхтоўка, перажыванні і вялікая інтрыга. І тут абсалютна няважна, сусветнага маштабу ён ці раённага. Дзяўчаты заўжды прыгожыя, дэфіле — яркія, апладысменты — гучныя.

23 лютага ў раённым цэнтры культуры прайшоў конкурс прыгажосці «Краса Шуміліна — 2017» як падарунак да свята для ўсіх шумілінскіх мужчын. У зале баў аншлаг, на сцэне — феерыя, і толькі членам журы прыйшлося няпроста. Старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Алег Быкаў прызнаўся, што адчуваў сябе так, быццам адпрацаваў свой самы складаны рабочы дзень.


Наогул, конкурс абазначыўся недзе месяц таму, калі партрэты сямі прыгажунь з’явіліся на сайце раённай газеты і пачалося галасаванне. Ужо тады гэта тэма пачала шырока абмяркоўвацца. Інтрыга нарастала, у дзяўчат сфарміраваліся групы прыхільнікаў. Апагеем стала 23 лютага.
У канкурсантак была магчымасць прадэманстраваць сябе яскрава і поўна, праявіць усе таленты, зачараваць журы і гледачоў. Найперш кожная прэзентавала сваю асобу ў візітцы, расказала, чым займаецца, пра што марыць, чым захапляецца.


Потым былі дэфіле ў вячэрніх строях, у вясельных сукенках, таксама дзяўчаты выйшлі да гледачоў у вобразах багінь. Далей прыгажуні раскрываліся ў інтэрв’ю, дзякуючы якому гледачы даведаліся, што мараць яны, вядома, пра мір ва ўсім свеце, замуж плануюць выйсці гадоў у 25, захапляюцца экстрэмальнымі відамі спорту і не раўнуюць без асаблівых падстаў. Самую вялікую магчымасць па-сапраўднаму ацаніць асобы дзяўчат даў творчы конкурс. Яны спявалі, танцавалі, чыталі жартоўныя маналогі і прачулыя ўрыўкі з кніг.

Журы, якое складалася выключна з мужчын, тытул «Краса Шуміліна — 2017» прысудзіла ўдзельніцы пад № 2 Юліі Фянько. Былая «Краса Шуміліна» Ірына Салаўёва (дарэчы, вядучая конкурсу разам з Юрыем Афанасьевым) упрыгожыла галаву новай Красы каронай. Кожнай канкурсантцы была прысвоена намінацыя: Дар’я Дземідзенка стала «Міс Зачараванне», Алена Красіцкая — «Міс Пяшчота», Ірына Шайкова — «Міс Эрудыцыя», Дар’я Сцяпанава — «Міс Грацыя», Кацярына Лявонава — «Міс Фантазія», Антаніна Сухарэўская — «Міс Талент», дарэчы, прыз глядацкіх сімпатый дастаўся таксама Антаніне.


Спецыяльны прыз сімпатый чытачоў заснавала і газета «Герой працы». Падсумаваўшы галасы на сайце газеты, у каментарыях і ў групе ў сацыяльных сетках, стала відавочна, што перамагла Дар’я Дземідзенка. Галоўны рэдактар газеты «Герой працы» Сяргей Ермалаеў, які, дарэчы, быў сярод членаў журы, уручыў Дар’і сертыфікат на падпіску на газету «Герой працы» да канца года. Дарэчы, у галасаванні ўзяло ўдзел больш за 3300 чалавек.

Што і казаць, свята атрымалася гучным, і поўная зала гледачоў не дасць схлусіць. Апроч саміх дзяўчат, рэжысёра конкурсу намесніка дырэктара РЦК Святланы Дземідзенкі, усе свае сілы на падрыхтоўку гэтай феерыі кінулі і калегі: Ілона Карнілава, Таццяна Багданава, Вольга Барабанава, Таццяна Янчанка, Аляксей Цімафееў і іншыя. Салісты ВІА «Шанс» упрыгожылі конкурс сваімі спевамі.

shumilino

Последние новости