shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Культура

22.03.2018 19:33

479 просмотров

0 комментариев

Грамадскае аб’яднанне «ЭкаБум» запрашае ў гарадскі парк Шуміліна, дзе 24 сакавіка адбудзецца акцыя «Гадзіна Зямлі»

Рок-канцэрт, катанне на гіраскутарах і бясплатны чай.

Грамадскае аб’яднанне «ЭкаБум» ініцыюе правядзенне ў Шумілінскім раёне акцыі «Гадзіна Зямлі» і 24 сакавіка запрашае ўсіх нераўнадушных да здароўя планеты ў гарадскі парк.


Як паведаміла лідар аб’яднання Ірына Кулікава, з 20.30 да 21.30 там можна будзе цікава і пазнавальна правесці час. Прысутныя атрымаюць інфармацыю пра ідэю гэтай акцыі, вынікі мінулага года і іншае.

Выступіць гурт «Эксперымент-12», адбудзецца фаер-шоу. Таксама арганізатары запрашаюць са сваёй тэхнікай на катанне на гіраскутарах, самым актыўным абяцаюць прызы. У кафэ «Ірыска» пройдзе акцыя «У маю кружку, калі ласка». Прыходзьце са сваімі кружкамі і атрымаеце бясплатна гарачы напітак — чай ці каву.

http://www.shumilino.by

Последние новости