shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Культура

22.08.2018 20:49

1784 просмотра

5 комментариев

У аграгарадку Амбросавічы адбылося свята, прысвечанае 510-годдзю вёскі (фота)

Свята вёскі — вельмі добрая традыцыя, якая прывівае людзям любоў да сваёй маленькай радзімы. Вось такое свята «Край мой, сэрцу любы» адзначылі ў суботу 18 жніўня ў аграгарадку Амбросавічы Дабейскага сельсавета.

Арганізатарамі свята выступілі загадчыца сельскага Дома культуры Алена Пясецкая, Валянціна Навіцкая, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, бібліятэкар сельскай бібліятэкі, мясцовая краязнаўца Ала Бубен і іншыя.

Спявае Алена Пясецкая.

Пабываць на свяце вёскі пажадалі старшыня Дабейскага сельсавета Аляксандр Аляксеенка, былы старшыня калгаса «Праўда» Васіль Юхнавец, які адпрацаваў тут 20 гадоў, новы старшыня ААТ «Прыазёрны мір, які нядаўна заступіў на пасаду — Мікалай Дзяцко.

Выступленне старшыні Дабейскага сельсавета Аляксандра Аляксенкі.

У госці да вяскоўцаў завіталі самадзейныя артысты — аматарскі песенны калектыў з Шумілінскага РДК, які радаваў прысутных шчырымі песнямі.

Амбросавічы — маленькая кропачка на карце Беларусі і самая дарагая для сэрца яе кожнага жыхара. А калі нарадзіўся на гэтай зямлі, то дзе б не апынуўся, сэрца будзе неадступна клікаць да лясных даляў, да духмянага чабору на ўзгорку, да жытневага поля.

Падчас свята Амбросавіч жыхары і госці згадалі гісторыю сваёй вёскі і людзей, якія садзейнічалі яе развіццю. У прыватнасці, былых кіраўнікоў калгаса Праўда, першы яго старшыня — гэта Васіль Ісачэнка, які ўзначаліў гаспадарку з 1950 года. Затым гаспаларкай кіравалі Васіль Рэут, Мікалай Барадулін, Уладзімір Цыбульскі, Аляксей Клішо, Аляксандр Пясецкі, Васіль Юхнавец.

Яшчэ з 1924 года вёска Амбросавічы ўваходзіць у склад Светласельскага сельсавета, а с 2008 года у склад Дабейскага.

Дарэчы, у 2008 годзе вёска Амбросавічы атрымала статус аграгарадка ў рамках праграмы Дзяржаўнай праграмы «Адраджэнне і развіццё сяла на 2002-2010 гады». А з 2010 года гаспадарка таксама была мадэрнізавана ў акцыянернае таварыства «Прыазёрны мір», калі пачалі ўзбуйняць калгасы.

Цёплымі словамі згадалі і сёлетніх працаўнікоў сяла, маханізатараў, жывёлаводаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі . Сёння на вёсцы мезанізатар — бадай што, галоўная працоўная сіла. Поспех і вынікі хлебаробчай працы ў многім залежаць ад яго намаганняў на палетках. Лепшыя рупліўцы атрымалі Ганаровыя граматы, сярод якіх былі: Аляксандр Васілеўскі, Сяргей Пясецкі, Віктар Мацюшкоў, Віктар Балбышкін і іншыя.

Узнагароджваюцца механізатары Віктар Балбышкін і Віктар Матюшкоў.

За добрасумленную працу на ферме Ганаровай граматай былі адзначаны даяркі: Людміла Гузік, Зоя Мамойка, Наталля Літвін. Ушанавалі таксама і адказных спецыялістаў Ларысу Баркоўскую, Таццяну Голубеву, Святлану Шустрову.

Старшыня гаспадаркі «Прыазерны мір» Мікалай Дзяцко ўручае грамату спецыялісту Святлане Шустровай.

Шмат цёплых слоў адрасавалі шматдзетнай сем’і Кальніных і дому узорнага парадку сям’і Кадусавых, якіх адзнасылі падарункамі. Не забыліся пра старажылаў вёскі Амбросавічы — тут жыве жанчына, якой сёлета спаўняецца 90 год.

Гэта Зінаіда Радзвівонаўна Верам’ёва, якую сардэчна павіншавалі са святам, пажадалі здароўя і ўручылі памятны падарунак. Вёска жыла і будзе жыць, калі ў яе ёсць працяг. Дарэчы, на свяце віталі самага маленькага жыхара , які нядаўна нарадзіўся — Глеба Званка.

У цэнтры вёскі працавала творчая пляцоўка. Выстава дзіцячай творчасці «Свет маіх захапленняў», напоўненая вырабамі этнаграфічных рэчаў і сучаснага мастацтва.

Тут можна было разгледзець цацкі з дрэва, вышыўкі, прадметы хатняга ужытку, выцінанкі, пляценне з лазы, якія прадставілі асобныя умельцы — вучні Амбрасавіцкай школы-сада. Дэманстраваліся дзіцячы малюнкі «Мой родны кут , як ты мне мілы» і краязнаўчыя матэрыялы " Жыву і дыхаю, мой родны край табою".

Выставу народнай кухні: кулінарныя вырабаў «Амбросавіцкія прысмакі» ладзілі самі жыхары вёскі. Тканыя і вышытыя посцілкі, ручнікі, навалачкі радавалі прысутных сваёй прыгажосцю.


Дзеці бавілі час у надзіманым атрацыёне «Слонік на Скаладроме», які разгарнуў у школьным парку прыватны прадпрымальнік з Шуміліна. Білеты каштавалі па 2 руб 15 капеек.

Зрэшты, без рытмічных і заліхвацкіх песень не абыйшлося і ў гэты святочны дзень. Яны гучалі ў выкананні як мясцовых артыстаў — спявалі школьнікі ў гонар аднавяскоўцаў-працаўнікоў, так і гасцей урачыстасці з райцэнтра.

Спявае Валянціна Безгіна, фельчарка ФАПа

Хочацца верыць, што вось так гісторыя маленькага куточка Беларусі аб’яднала нашых людзей, прымусіла спадзявацца, што агульнымі намаганнямі можна зрабіць многае ў рэальным жыцці Шуміліншчыны.

Тэкст і фота Алеся Шумскага.

Последние новости