shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Культура

22.10.2018 19:15

415 просмотров

0 комментариев

Новыя перамогі юнай шумілінскай музыканткі Марыі Скорынавай

II Міжнародны конкурс класічнага народнага мастацтва «Сонечны паўлін» сабраў у горадзе Серпухаў Маскоўскай вобласці больш за 700 удзельнікаў з розных куткоў Расіі, а таксама з Беларусі і Кітая.

Грані таленту беларускіх інструменталістаў выдатна прадэманстравала Марыя Скорынава з Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.

Марыя віртуозна валодае і фартэпіяна, і цымбаламі, што і даказала на конкурсе. Абодва яе выступленні — у намінацыі «інструментальная мастацтва» (фартэпіяна сола) і «інструментальнае мастацтва» (цымбалы сола) — сталі пераможнымі. Вучаніца Таццяны Гутаравай (фартэпіяна) і Вольгі Скорынавай (цымбалы) атрымала два дыпломы I ступені і два кубкі.

Безумоўна, юная шумілінская музыкантка стала ўдзельніцай гала-канцэрта, які прайшоў у Палацы культуры «Расія». Гледачы цёпла сустрэлі твор Юрыя Весняка «Карлсан», выкананы Марыяй на цымбалах пад акампанімент выкладчыка Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў, бацькі дзяўчынкі В. У. Скорынава.

Журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі выдатныя музыканты Расіі і Кітая, адзначыла ўдзячнымі лістамі настаўнікаў Т. В. Гутараву і В. В. Скорынаву, а таксама дырэктара дзіцячай школы мастацтваў Р. А. Матвейчука.

Дарэчы, усе матэрыялы конкурсу, выступленні яго ўдзельнікаў, у тым ліку і Марыі Скорынавай, даступны ў інтэрнеце.

І гэта яшчэ не ўсё. Лаўрэаты і яркія выканаўцы конкурсу ( а наша Марыя менавіта такая ) выступяць на сцэне Вялікай і Камернай залаў Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі.

http://www.shumilino.by/?p=44931#more-44931

Последние новости