shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Культура

08.09.2019 20:17

175 просмотров

0 комментариев

У Відзах пазбавіліся ад гербу Расейскай імперыі

З памятнага знаку, усталяванага ў мястэчку Відзы Браслаўскага раёну ў гонар заснавання ў 1803 годзе Відзаўскай павятовай вучэльні, знялі выяву гербу Расейскай імперыі і ўсе надпісы пра тое, што вучэльню заснавалі на ўказ цара Аляксандра І.

Фотаздымак памятнага знаку з выявай расейскага гербу на пачатку жніўня змясціў у «Facebook’у» журналіст Зміцер Казакевіч. Пасля гэтага быў арганізаваны збор подпісаў за дэмантаж у Відзах каменя.

Міністэрства культуры, выявіўшы «шэраг гістарычных супярэчнасцяў у надпісе на памятным знаку», запатрабавала ад Браслаўскага райвыканкаму і Віцебскага аблвыканкаму «прыняць меры па факце ўсталявання памятнага знаку з парушэннем дзейнага заканадаўства».

Зміцер Казакевіч
в пятницу

Атрымаў адказ з Міністэрства культуры на петыцыю з просьбай дэмантаваць памятны камень з гербом Расійскай імперыі, усталяваны ў Відзах (на petitions.by адказ пакуль не апублікаваны). “Міністэрствам культуры накіраваны ліст у Браслаўскі раённы і Віцебскі абласны выканаўчыя камітэты з патрабаваннем прыняць меры па факце ўстаноўкі памятнага знаку з парушэннем дзеючага заканадаўства”, - гаворыцца ў адказе. Але далучылі да адказу і ліст з Інстытуту гісторыі. Там цікава. Спадар Лакіза знайшоў шмат памылак і недакладнасцяў, але піша, што “размяшчэнне на памятным знаку герба Расійскай імперыі не супярэчыць гістарычнай рэчаіснасці”. Хэх. Чакаем, што будзе далей... Усім, хто падпісаў петыцыю - велізарны беларускі дзякуй! :)




У выніку ўсе надпісы і выявы са знаку прыбралі, паведамляе радыё «Свабода».

Аднак Міхаіл Смірноў, дырэктар Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжу, за грошы якога і быў усталяваны знак, лічыць, што выяўленыя гісторыкамі супярэчнасці «не вартыя выедзенага яйка». Але, заявіў ён, як «няўгодна людзям, то радзі бога».

МГ belsat.eu

Последние новости