shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

22.02.2017 20:17

1778 просмотров

0 комментариев

У Шуміліна з вайсковых аддзелаў даслалі падзячныя лісты за добрых салдат

Кіраўніцтва вайсковай часці выказвае словы падзякі за годнае выхаванне бацькам Станіслава Гарлачова (аграгарадок Светласельскі), Ільі Казімірава (в. Мікалаёва), Ільі Загвоздава (г. п.Шуміліна) і Аляксандра Ляйко (в. Мікалаёва).

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у адасобленую групу аб’яднанага раённага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў прыйшлі падзячныя лісты з вайсковай часці за подпісам камандзіра часці гвардыі палкоўніка А. В. Латышава.

Радавы Ілья Загвоздаў.

«Ваенаслужачыя радавы Гарлачоў Станіслаў Валер’евіч, радавы Казіміраў Ілья Андрэевіч, радавы Ляйко Аляксандр Дзмітрыевіч і радавы Загвоздаў Ілья Ігаравіч, прызваныя з Шумілінскага раёна на тэрміновую вайсковую службу, у падраздзяленнях вайсковай часці зарэкамендавалі сябе выключна са станоўчага боку. Узорна выконваюць службовыя абавязкі, праяўляюць разумную ініцыятыву, старанне. Стойка пераносяць цяжар і нягоды вучэбна-баявых будняў, умела і з ініцыятывай дзейнічаюць у ходзе выканання пастаўленых задач. Добрасумленна адносяцца да выканання свайго воінскага абавязку. Ведаюць і ўтрымліваюць у пастаяннай гатоўнасці даверанае ім ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку.
Па праву з’яўляюцца годнымі нашчадкамі і прадаўжальнікамі слаўных традыцый нашага злучэння.

Радавы Ілья Казіміраў.

Мы выказваем упэўненасць, што і надалей яны будуць узорна выконваць свой канстытуцыйны абавязак па абароне Айчыны», — паведамляецца ў лісце.
Як адзначыў начальнік адасобленай групы аб’яднанага раённага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А. М. Собін, у бліжэйшы час падзякі будуць уручаны бацькам ваеннаслужачых.


Зрабіць фотаздымак радавога Станіслава Гарлачова не ўдалося, бо ён знаходзіўся на палігоне.

Последние новости