shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

05.01.2018 18:27

1176 просмотров

0 комментариев

Загадчыца садка, з якога збеглі дзеці: Мяне звольнілі, гэта праўда (відэа)

Загадчыца светлагорскага дзіцячага садка № 21, адкуль збеглі тры малалетнія хлопчыкі і з’ехалі на цягніку ў Жлобін, звольненая. Але пакуль Алена Галаўко на сваім працоўным месцы.

Мяне звольнілі, гэта праўда«, — пацвердзіла інфармацыю ў размове з Еўрарадыё Алена Аляксандраўна.

Па дэкрэце № 5 ад 15 снежня 2014 года «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» і артыкуле 20 «Кодэкса аб адукацыі» звольненая і выхавальніца групы, з якой уцяклі хлопчыкі.

Па словах Наталлі Кендыш, намесніцы старшыні камісіі па справах непаўналетніх Светлагорскага райвыканкама, у гэтай сітуацыі можна шукаць вінаватых сярод выхавальнікаў і бацькоў. Але галоўнае пытанне хочацца задаць тым, хто бачыў дзетак і не пацікавіўся, дзе іх бацькі.

Кендыш: «Трое маленькіх дзяцей ідуць па горадзе метраў 500-700. Гадзіна-пік. Людзі ідуць з працы, з крамы. Дзетак ніхто не спыняе. Чаму дзеці пакінулі тэрыторыю дзіцячага садка? Таму што бацькі забіралі дзяцей і не лічылі патрэбным зачыніць за сабой браму на клямку. Сказаць, што ніхто не бачыў, што дзеці пакідалі тэрыторыю садка — такога не можа быць: у пяць гадзін у куце, а там два дзіцячыя садкі, заўсёды нехта ходзіць. На пероне на дызель-цягнік Светлагорск-Жлобін таксама заўжды шмат людзей. Я апускаю каментарыі з нагоды працы выхавальніка. Цяпер усе шукаюць вінаватых. А дзе былі ўсе мы?»

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 3 студзеня. Бацькі прыйшлі забіраць дзяцей, а тых у садку не аказалася. Зніклі тры хлопчыкі ва ўзросце 3-4 гадоў. Па трывозе паднялі мясцовую міліцыю, але дзяцей хутка знайшлі — яны ехалі на дызель-цягніку ў Жлобін.

https://euroradio.fm

Последние новости