shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

05.01.2018 18:59

1063 просмотра

0 комментариев

У фотаконкурсе «Вушы, лапы, хвост — мой любімы пёс» пераможцай стала Алена Садохіна

Напрыканцы мінулага года рэдакцыя газеты «Герой працы» аб’явіла фотаконкурс, на які вельмі актыўна адгукнуліся падпісчыкі і даслалі ў больш за сотню фота сабак і сабачак.

Пасля таго, як фотаздымкі фіналістаў былі надрукаваны ў навагоднім нумары газеты (а было гэта 29 снежня), на афіцыйным сайце www.shumilino.by літаральна пад бой курантаў разгарнулася нежартоўнае галасаванне за самы лепшы фотаздымак.

У галасаванні прынялі ўдзел 1021 чалавек.
2 студзеня галасаванне было спынена. Мы падлічылі галасы.




Пераможцай з 230 галасамі стала фотаработа Алены Садохінай «Шчаслівага Новага года!» — фота сюжэтнае, навагодняе, з Дзедам Марозам, Снягуркай і сімвалам 2018 года — сабакам (тут у галоўнай ролі выступіла спаніэль Герда).


У чацвер Алена Садохіна з усёй сваёй групай падтрымкі — галоўнымі героямі фота — атрымала галоўны прыз ад спонсара фотаконкурсу — «Зоамагазіна» ІП Святланы Галузы. Гэта стаў сертыфікат на суму 20 рублёў.


Сертыфікат практычна адразу трапіў у лапы Гердзе, якая хутчэй за ўсё вырашыць атаварыцца тут самым смачным кормам.


Думаем, многім будзе цікава даведацца, як выглядае пяцёрка пераможцаў. Вось вынікі:
1. «Шчаслівага Новага года!», Алена Садохіна (230 галасоў)
2. «Б’янка», Святлана Бельская (142)
3. «На прагулцы», Вольга Лабейка (114)
4. «Рычы», Таццяна Лявонава (105)
5. «Мікі», Вольга Масько (95).


Дарэчы, аўтары ўсіх апублікаваных фотаздымкаў атрымаюць у якасці заахвочвання ганарар.
Дзякуй усім за ўдзел, за актыўнасць, за творчасць, за інтарэс, урэшце, за тое, што любіце сабак і даглядаеце іх як след.

На здымку: Святлана Галуза, Алена Садохіна і героі фотаздымка — сям’я Логінавых.


З Новым годам, годам Сабакі! Будзем разам!
Алена КАРПУШЭНКА.

http://www.shumilino.by

Последние новости