Добра, што ён ішоў не адзін. Ягоны напарнік працягнуў палку і выцягнуў небараку з палонкі.


Я паспрабаваў перайсці на другі бераг ракі. Вузкая сцяжынка пятляе паміж таросамі ўлева-управа, зрэдку абазначаная галінкамі, каб арыентавацца ў цемры.

І ўсё ж у змроку ісці праз раку псіхалагічна цяжка, бо на белай сцежцы сляды амаль што нябачныя. Крок улева ці ўправа — і ты рызыкуеш жыццём, бо паміж замёрзлымі ільдзінамі бачна, як выступае вада.

Каля шумілінскага берага бачна, як чародка качак плавае па даволі вялікай палонцы блізу пантонаў.


Г.Станкевіч, 28.01.2018, 11 гадзін раніцы.
http://beshankovichy.by