Новы
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця з удзелам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева афіцыйныя асобы пажадалі жыльцам, каб гэты дом стаў родным, утульным месцам, куды заўсёды хацелася б прыйці.

Там, дзе будуецца жыллё — жыццё ніколі не заціхае. Гэту прапісную ісціну на Шуміліншчыне добра ведаюць, імкнуцца зрабіць жыццё месцічаў больш камфортным. Узвядзене
«Нашы дзеткі будуць жыць ў новай, дабраўпарадкаванай кватэры, побач з нашым домам ёсць школа, дзіцячы садок — усё, чаго мы жадалі, мы атрымалі.
Праўда, навасёлы яшчэ не атрымалі ключы ад новых кватэр, аднак ужо пабачылі свае «апартаменты», дзе яны будуць жыць і гадаваць дзяцей. Дарэчы, частка кватэр здадзена з поўным аздабленнем, але большасць жыхароў вырашыла даводзіць жыллё да ладу самастойна.
"Выдатны

На здымку: Аляксей Крыўко, Таццяна Шаціла, Уладзімір Цярэнцьеў і Аляксандр Снараў
Новы дом — толькі адзін з аб’ектаў растучага мікрараёна ў гарадскім пасёлку Шуміліна, побач знаходзіцца ўся неабходная інфраструктура — бальніца, гандлёвыя цэнтры і адміністрацыйныя будынкі, і, як высветлілася, гэта наваселле стане не апошнім у бягучым годзе.
Аляксандр Снараў, старшыня Шумілінскага райвыканкама:
“Увядзенне ў эксплуатацыю 32-кватэрнага дома, пабудаванага шляхам долевага будаўніцтва, вырашыць жыллёвую праблему 29 сямей, у якіх выхоўваецца 95 дзетак. Тры кватэры камерцыйнага жылля зарэзерваваны для маладых спецыялістаў.
Ужо новы дом заклалі на 32 кватэры, заложаны фундамент, а гэты яшчэ не паспелі здаць. Фінансаванне праведзена, людзі на кватэры падабраны, і дзесьці ў снежні дом будзе ўзведзены."
А яшчэ адным аб’ектам ў райцэнтры стала сауна. Цяпер спорткомплекс можа прапанаваць увесь спектр паслуг для заняткаў спортам і ўзнаўлення пасля фізічных нагрузак.