shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

02.10.2018 18:36

901 просмотр

0 комментариев

Шумілінскія ратавальнікі сумесна з актывістамі наведалі жылыя дамы, у якіх пражываюць адзінокія і пажылыя грамадзяне

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» работнікі МНС з юнымі ратавальнікамі аказалі пасільную дапамогу ва ўборцы прыдамавой тэрыторыі, нарыхтоўцы дроў, таксама правялі з домаўладальнікамі прафілактычныя гутаркі аб захаванні правіл пажарнай бяспекі.

У Шумілінскім раёне юныя ратавальнікі пабывалі ў домаўладаннях ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем'яў з аграгарадка Башні, вёскі Каравайніцы і гарадскога пасёлка Шуміліна.


Работнікі МНС праверылі стан ацяпляльных прыбораў, звярнулі ўвагу на стан электрасетак і электраабсталявання, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Моладзь актыўна дапамагала наводзіць парадак на дваровых тэрыторыях і ў домаўладаннях грамадзян.

З грамадзянамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі, ўручаны тэматычныя памяткі, пры неабходнасці ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Акрамя гэтага, школьнікі размясцілі налепку з лагатыпам акцыі «Моладзь за бяспеку» на дзвярах дамоў, якая пазначае, што выратавальнікі сумесна з актывістамі БМГАВП аказалі тут дапамогу.

Фота МНС.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/218900/

Последние новости