shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

15.10.2018 19:38

602 просмотра

0 комментариев

У Шумілінскім раёне пачалася прызыўная кампанія, аднак с дзесятак ухілістаў «бегаюць» ад ваенкамата

На Шуміліншчыне тэрміноваму прызыву падлягаюць болей за 150 маладзёнаў ад 18 да 27 гадоў.

Аднак большасць прызыўнікоў маюць адтэрміноўкі па розных прычынах: вучоба ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых установах на вочных формах абучэння, піша раёнка «Герой працы» № 78.

Паводле начальніка аб’яднанага ваенкамата Шумілінскага і Бешанковіцкага раёнаў Андрэя Собіна, атрымліваецца, што толькі каля 70 прызыўнікоў праходзяць медкамісію. А менавіта па яе выніках і вызначаецца, кольки шумілінцаў восенню папоўняць рады беларускага войска.

І на гэты раз не абыйшлося без прызыўнікоў, якія па-ранейшаму ўхіляюцца ад вайсковай службы. Яны не з’яўляюцца ў ваенкамат, ігнаруюць павесткі, хаваюцца ад мерапрыемстваў прызыву. Такіх у раёне налічваецца 11 чалавек, большасць з іх бегае па 2-3 гады.

Начальнік
ваенкамата Андрэй Собін нагадвае, што ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу ў адпаведнасці з арт. 435 КК. РБ караецца штрафам або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. А злосных ухілістаў чакае суровае пакаранне. Апроч таго, што ўзбуджаецца крымінальная справа, іх шукае міліцыя, яны не могуць уладкавацца на працу, выехаць за межы краіны.

Дарэчы, за апошнія тры гады ў суд Шумілінскага раёна было накіравана 12 крымінальных спраў па «ўхілістах», і маладыя людзі атрымалі штрафы ў памеры да 80 базавых велічынь.

Последние новости