shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

18.10.2018 17:09

571 просмотр

0 комментариев

«9 гадоў турмы для Бараноўскага, 7 — для Вяжэвіча і 6 — для Скуратовіча»

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для абвінавачаных па «справе Коржыча» сяржантаў рэальныя тэрміны: 9 гадоў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму для Бараноўскага, 7 — для Вяжэвіча і 6 — для Скуратовіча.

Абвінавачаныя, калі пачулі тэрміны, схапіліся за галаву.

— Вы, хлопчыкі, колькі вам не прысудзяць, усё адно выйдзеце, і вашы мамы вас любяць. У вас будуць дзеці і сем’і. Вы здзейснілі вялікую памылку, — рэагуе Святлана Коржыч на словы пракурора.

19 кастрычніка будзе абвешчаны прысуд камандзірам Аляксандра Коржыча — Артуру Вірбалу і Паўлу Сукавенку. Іх абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай. Раней дзяржаўны абвінаваўца Вадзім Лалуа запрасіў для прапаршчыка Вірбала чатыры, і старэйшага лейтэнанта Сукавенкі шэсць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

https://euroradio.fm/9-gadou-turmy-dlya-baranouskaga-7-dlya-vyazhevicha-i-6-dlya-skuratovicha

Последние новости