shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

24.10.2018 17:56

381 просмотр

0 комментариев

Віцебскія дэсантнікі атрымалі золата на вайсковым спаборніцтве ў Вялікай Брытаніі

Каманда беларускіх вайскоўцаў са 103-яй асобнай паветрана-дэсантнайбрыгады ўпершыню брала ўдзел і адразу стала ў шэраг найлепшых на міжнародным вайсковым конкурсе «Кеймбрыйскі патруль» у Вялікай Брытаніі.

Фота www.army.mod.uk
У 2018 годзе ў спаборніцтве ўзялі ўдзел 137 камандаў з 37 краінаў свету. Звычайна кожная трэцяя каманда нават не даходзіць да фінішу.
Фота з сайту спаборніцтва, www.army.mod.uk

Падчас конкурсу трэба прайсці больш за 60 кіламетраў па бездарожжы — у гарах, балотах і лясах. Прычым конкурс адбываецца ва ўмовах халоднай і вільготнай брытанскай восені.

На шляху каманда мусіць выконваць разнастайныя тактычныя заданні — выведчыя, аказанне першай медычнай дапамогі, пераадоленне воднай перашкоды, дзеянні ва ўмовах хімічнага, бактэрыялагічнага ці радыяцыйнага заражэння мясцовасці, карэктаванне агню артылерыі.

Фота з сайту спаборніцтва, www.army.mod.uk

Пры гэтым вага рыштунку і зброі кожнага вайскоўца — прыблізна 25 кілаграмаў, а выкарыстанне электронных сродкаў, як мабільныя тэлефоны, камп’ютары, навігацыйныя прылады, забароненае. Арыентаванне на мясцовасці — толькі пры дапамозе мапы і компаса.

Амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі павіншавала нашых вайскоўцаў з перамогаю

Спаборніцтва ладзяць з 1959 года ў гарыстым раёне брытанскага Ўэльсу, на палігоне Сэнібрыдж.

Звычайна толькі 5 % камандаў атрымліваюць найвышэйшую адзнаку «Кеймбрыйскага патруля», якую цяпер маюць беларусы, адзначае афіцыйны сайт Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Последние новости