shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

27.11.2018 19:13

825 просмотров

0 комментариев

У Шумілінскім раёне 118 дзяцей з 62 сямей апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы

Пра абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія пражываюць у нядбайных сем’ях, пра павышэнне адказнасці абавязаных асоб і пра арганізацыю работы мясцовых уладаў па рэалізацыі Дэкрэта № 18 расказала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

Названыя пытанні рэгулярна разглядаюцца на пасяджэннях раённага каардынацыйнага савета, нарадах ва ўсіх упаўнаважаных дзяржаўных органах. Праводзяцца рэгулярныя рэйды ў рамках акцыі «Сям’я без насілля», падчас якіх асаблівая ўвага надаецца менавіта названай катэгорыі сямей.

Шумілінскі райвыканкам. Фота Алеся Шумскага.

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паслугамі «крызіснага пакою» скарысталіся ў мінулым годзе 9 чалавек, сёлета — 8т грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дзяржаўная адрасная дапамога за 10 месяцаў 2018 года аказана на суму больш за 160 тысяч рублёў 56 мнагадзетным сем’ям, 35 няпоўным, 21 малазабяспечанай, 19 сем’ям, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС).

Прыярытэтнай работай застаецца работа па выяўленні дзяцей, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Так, сёлета паступіла 529 сігналаў ад РАУС, РАНС, суда, устаноў адукацыі, устаноў аховы здароўя, энергазбыту і іншых. У выніку за 9 месяцаў бягучага года ўстановы адукацыі прызналі 96 дзяцей з 47 сямей у СНС.

Па стану на 1 лістапада на ўліку ў СНС стаіць 118 дзяцей з 62 сямей (у 2017 годзе — 191 дзіця з 95 сямей), з іх 73 прызнаныя ўпершыню, 45 — паўторна.
За 10 месяцаў зняты з уліку ў сувязі з нармалізацыяй сітуацыі ў сям’і 170 дзяцей з 78 сямей, у тым ліку за кастрычнік бягучага года 49 дзяцей з 18 сямей. Знізілася і колькасць дзяцей, якія стаяць на уліку працяглы час (больш за 2 гады).

Дакладчык прадставіла падрабязны аналіз прычын сямейнай нядбайнасці, той работы, якая вядзецца ўстановамі адукацыі, усімі суб’ектамі прафілактыкі з названымі сем’ямі, з бацькамі, падкрэсліўшы, што асноўнай прычынай з’яўляецца п’янства аднаго ці абодвух з бацькоў. Таму і работа вядзецца адпаведная: улік ў нарколага, лячэнне ад алкагалізму, накіраванне ў ЛПП.

Пэўная работа вядзецца медыцынскімі ўстановамі па раннім выяўленні сацыяльнага недабрабыту пры пастаноўцы на ўлік цяжарных жанчын.
Значная работа праводзіцца па выяўленні дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. За 2018 год прызнаны маючымі такую патрэбу 15 дзяцей з 11 сямей, з іх 11 дзетак з 4 сямей адабраны ў бацькоў. Разам з тым 20 дзяцей з 8 сямей зняты з уліку гэтай катэгорыі, з іх 18 дзяцей з 7 сямей вернутыя ў біялагічныя сем’і.

Асобны блок работы па рэалізацыі дэкрэта № 18 складае работа з абавязанымі асобамі — грамадзянамі, якія павінны кампенсаваць дзяржаве выдаткі па ўтрыманні адабраных у іх дзяцей. У аддзеле па адукацыі на ўліку стаяць 94 такія асобы (бацькі 101 дзіця, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні). З гэтых асоб 63 чалавекі працуюць, у тым ліку 37 — у раёне. За студзень-кастрычнік 2018 года ўзровень кампенсацыі сродкаў удалося падняць з 45% да 61%. Вядзецца работа па працаўладкаванні непрацуючых абавязаных асоб, па адпрацоўцы прагулаў абавязанымі, па пошуку тых, хто ўцёк за межы раёна.

Таксама для арыштаваных абавязаных прадугледжана работа па сартаванні смецця на палігоне цвёрдых камунальных адходаў. Работа, якая вядзецца з такім асобамі, дазволіла ў некаторай ступені палепшыць сітуацыю з утрыманнем і кампенсацыяй дзяржаве затрачаных на ўтрыманне дзяцей сродкаў, адзначыла дакладчык.

Чытаць цалкам: http://www.shumilino.by/?p=45443

Последние новости