shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

02.03.2019 20:39

343 просмотра

0 комментариев

Капітан міліцыі Антон Спірыдонаў змагаецца з эканамічнай злачыннасцю

«На радзіме лепей». Пасля заканчэння Маскоўскага новага юрыдычнага інстытута Антон Спірыдонаў мог бы з лёгкасцю знайсці сабе работу ў вялікім горадзе. Але ён вярнуўся ў Шуміліна, дзе нарадзіўся і вырас.

На Радзіме лепш і спакайней, – кажа Антон. – Тут сябры, бацькі, і ўвогуле знаёмы ўвесь раён”. Адукацыя па спецыяльнасці “фінансы і крэдыт” вельмі спатрэбілася для будучай работы старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС, дзе працуе ўжо шэсць гадоў. І спраўляецца з работай добра – мае падзякі і граматы не толькі ад кіраўніцтва РАУС, але і ад упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.

Капітан міліцыі Антон Спірыдонаў у адказе за выяўленне эканамічных злачынстваў: крадзяжоў шляхам злоўжывання службовых абавязкаў, карупцыі, перавышэння ўлады, незаконных валютных аперацый, перавозаў спіртнога і металу (такіх злачынстваў летась было 16).

Сёлета ўжо выяўлена адно карупцыйнае злачынства. Служба оперупаўнаважанага адна са складаных у РАУС, хапае і руціннай работы з дакументамі. Тым не менш Антон Спірыдонаў, для якога характэрны прынцыповасць, сумленнасць, справядлівасць, лічыць сваю работу цікавай.

Людміла ЗУЙКОВА.

http://www.shumilino.by/?p=46824

Последние новости