shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

09.07.2019 20:19

131 просмотр

0 комментариев

Як расіянкі знайшлі апошні прытулак свайго дзеда-франтавіка на Шуміліншчыне

1941 год. Сяло Леднева Юр’еў-Польскага раёна Іванаўскай (зараз Уладзімірскай) вобласці. Дзмітрыю Іванавічу Папову 34 гады, ён працуе вартаўніком на мясцовай ткацкай фабрыцы «Авангард». Дома падрастаюць трое дзетак. Але ў мірнае жыццё ўварвалася вайна. Дзмітрыя Папова мабілізуюць у армію. Гаспадар папрасіў жонку і дзяцей, каб тыя не пісалі яму лістоў, бо «ён пайшоў на фронт, на вайну».

Людміла Фядотава і Святлана Талсташэіна на брацкіх могілках у Тропіне.

Яго лёс заставаўся для сваякоў невядомым. Закончылася вайна, толькі вось не вярнуўся дамоў Дзмітрый Папоў. Два даваенныя фотаздымкі захоў-валі родныя як памяць пра бацьку, дзеда і прадзеда.
“Пра майго дзеда, Дзмітрыя Іванавіча, у сям’і ўспаміналі пастаянна. Непакоіла ў першую чаргу невядомасць: дзе загінуў, дзе пахаваны? – расказвае Людміла Фядотава. – Некалькі разоў рабілі запыты ў розныя інстанцыі, але адусюль атрымлівалі адзін адказ: “Звестак не знойдзена”. Спачатку пошукамі займаліся дзеці, затым – унукі, у тым ліку і я. А ў апошнія гады падключыліся праўнукі”.

Як прызнаецца праўнучка Святлана Талсташэіна, хацелася даведацца пра свайго прадзеда-франтавіка, схіліць галаву над яго магілай.

Усё памянялася сёлета, літаральна за некалькі месяцаў. “У лютым сэрца нібы падказала, што трэба зноў пачаць шукаць дзеда, – са слязьмі на вачах расказвае Людміла Генадзьеўна. – У мясцовы ваенкамат мяне павяла нейкая невядомая сіла. Падала запрос, і там, у ваенкамаце, дала сабе слова, што, калі знойдуць дзеда, то адразу паеду туды, дзе ён загінуў. І няважна, дзе будзе гэтае месца”.
Праз некалькі тыдняў з ваенкамата прыйшоў адказ і копія “пахаванкі”. Так сваякі даведаліся, што Д. І. Папоў загінуў 3 студзеня 1944 года ў Беларусі каля вёскі Ермачкі Шумілінскага раёна.


Да пошукаў падключыліся мясцовыя пошукавыя клубы, штомесяц сям’я атрымлівала новыя звесткі пра Дзмітрыя Іванавіча. Даведаліся, што ў лістапа-дзе 1943 года за баі ў Цвярской вобласці быў узнагароджаны медалём “За адвагу”. А ў маі прыйшоў адказ з Шумілінскага раёна, што Дзмітрый Іванавіч Папоў разам з іншымі савецкімі салдатамі пахаваны на брацкіх могілках у Тропіне.


“Першае жаданне было адразу паехаць у Беларусь, – расказваюць жанчыны. – Але на сямейнай нарадзе вырашылі, што паедзем на Дзень Незалежнасці Беларусі. Хацелася таксама паглядзець, як у вашай краіне будзе адзначацца 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.


Напярэдадні Дня Незалежнасці Л. Г. Фядотава і С. В. Талсташэіна з Уладзіміра прыехалі ў Шумі-ліна. Яны наведалі мемарыяльны комплекс у Тропіне. Схілілі галовы перад магілай Д. І. Папова, усклалі кветкі і запалілі лампаду. Зямля на брацкіх могілках папоўнілася зямлёй з сяла Леднева, зямлёй, дзе жыў Дзмітрый Папоў. Затым жанчыны пабывалі ва ўрочышчы Ермачкі, там, дзе загінуў іх дзед.


За некалькі дзён яны паспелі з’ездзіць у Брэсцкую крэпасць, пабываць у Хатыні. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь З ліпеня сустрэлі ў Шуміліне. “Дзякуй вам, беларусы, за памяць аб загінуўшых воінах, – адзначылі Людміла Фядотава і Святлана Талсташэіна. – А ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі пакінулі такія моцныя ўражанні, што словамі і не перадаць. Думаем, што гэта не апошні наш візіт у Беларусь”.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Чытаць цалкам тут: http://www.shumilino.by/?p=49148

Последние новости