shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

06.08.2019 19:40

300 просмотров

0 комментариев

Як у Шуміліне адзначылі День дэсантніка

У мінулую пятніцу, 2 жніўня, у гарадскім парку ладзілася мерапрыемства, прысвечанае Дню дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Святочную праграму з песнямі і віншаваннямі падрыхтавалі і правялі работнікі раённага Цэнтра культуры.

Тыя, хто ганарыцца сваім правам насіць блакітны берэт і цяльняшку, і ў мінулыя гады адзначалі свята. Але сёлетні год асаблівы і знамянальны — 22 ліпеня рашэннем раённага выканаўчага камітэта пастаўлена на ўлік Шумілінская пярвічная арганізацыя Віцебскага абласнога грамадскага аб’яднання «Ветэраны дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый», старшынёй якой з’яўляецца Аляксандр Коржаль.


«Браты-дэсантнікі, землякі! — так звярнуўся да прысутных Аляксандр Алегавіч. — Усіх віншую са святам! Дзень паветрана-дэсантных войскаў — гэта свята мужных, моцных духам людзей, сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, тых, хто ведае цану мужчынскага сяброўства. Спадзяюся, што з утварэннем нашай раённай пярвічкі павысіцца імідж дэсантніка, наш рух будзе мацнець і развівацца. Мы зоймемся патрыятычным выхаваннем, будем працаваць з моладдзю, каб адарваць іх ад камп’ютараў, фізічна і маральна падрыхтаваць да воінскай службы. Мы пацвердзім, што дэвіз „Былых дэсантнікаў не бывае“ актуальны і ў нашы дні».

Далей выступілі начальнік групы Шумілінскага і Бешанковіцкага ваенкаматаў Андрэй Собін, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз маракоў» Віктар Прыходзька.

Пасля святочнай часткі акцыя доўжылася ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Былы дэсантнік Уладзімір Арлоў ад імя ўсіх сваіх паплечнікаў падзякаваў кіраўніку раёна Віктару Гутараву за падтрымку і разуменне, у знак удзячнасці падарыў цяльняшку — сімвал дэсантнікаў.

Павіншаваць дэсантнікаў на свята прыйшоў настаяцель храма Ануфрыя Вялікага Уладзімір Пучынскі. Ля помніка ён правёў малебен з асвечанай іконай Святога прарока Іллі — нябеснага заступніка дэсантнікаў. Напрыканцы актывісты арганізацыі «Ветэраны дэсантных войскаў» і госці мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, запалілі свечкі, усклалі кветкі да помніка.

Ларыса Зайцава.

Чытаць цалкам:

http://www.shumilino.by/?p=49418#more-49418

Последние новости