shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

07.08.2019 20:06

356 просмотров

0 комментариев

На прышкольнай тэрыторыі Шумілінскай СШ № 1 ідзе рэканструкцыя

Неўзабаве і ў райцэнтры з’явіцца суперсучасны аб’ект. Гэтым летам, пакуль дзеці адпачываюць, дарослыя рыхтуюць ім да 1 верасня шыкоўны падарунак — рэканструяваную пляцоўку на прышкольнай тэрыторыі Шумілінскай СШ № 1.


У выніку глабальнай рэканструкцыі ў рамках капрамонту будзе асвоена 600 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў, расказала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова.

На мінулым тыдні мы адправіліся на будаўнічую пляцоўку і паглядзелі на маштабы работ. Галоўны інжынер Шумілінскай ПМК-70 Раман Карасёў правёў экскурсію і расказаў, што атрымаецца, як кажуць, на выхадзе.

Па-першае, пасля дэмантажу асфальтавага пакрыцця заменены інжынерныя сеткі, якія праходзілі па тэрыторыі. У выніку будаўнічых работ прадугледжана вулічнае асвятленне пляцовак.
Па-другое, на ўчастку з’явяцца некалькі спартыўных пляцовак. Самая вялікая – футбольная (з варотамі і бегавымі дарожкамі), пакрытая самым сучасным штучным пакрыццём, між іншым, практычна такім, як на сталічным стадыёне “Дынама”. Гэтымі работамі займаецца спецыяльная мінская фірма “TALEN Group”.


Таксама будуць уладкаваны валейбольна-стрытбольная пляцоўка, пляцоўка для вулічных трэнажораў, гульнявая пляцоўка.

Тэрыторыя ля школьнага ганка выкладзена тратуарнай пліткай. Прадугледжана агароджанне тэрыторыі школы. З боку цэнтральнай вуліцы Кароткіна гэта будуць сучасныя металічныя панэлі з уваходнай групай.

Генпадрадчыкам рэканструкцыі выступае Шумілін-ская ПМК-70, на субпадрадных работах задзейнічаны ДРБУ-204, іншыя арганізацыі.

На наступны год рамонт навучальнай установы прадоўжыцца. Як зазначыла Валянціна Мянькова, ужо выдаткаваны сродкі па праграме Сусветнага банка на працяг капрамонту з мадэрнізацыяй Шумілінскай СШ №1. Такім чынам, СШ №1 паціху набывае абрысы школы будучыні.

Алена КАРПУШЭНКА.

http://www.shumilino.by/?p=49411

Последние новости