shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

12.08.2019 18:39

253 просмотра

0 комментариев

Сястра віцебскага смяротніка: Ён быў у касцюме аранжавага колеру, прыкуты кайданкамі да стала

Напрыканцы ліпеня ў Віцебску быў вынесы чарговы смяротны прысуд. У гэты раз да вышэйшай меры пакарання прысудзілі Віктара Паўлава, якога абвінавацілі ў забойстве дзвюх пенсіянерак на Віцебшчыне.

Сястра Віктара Паўлава, Раіса. Фота: spring96.org.

Напрыканцы ліпеня ў Віцебску быў вынесы чарговы смяротны прысуд. У гэты раз да вышэйшай меры пакарання прысудзілі Віктара Паўлава, якога абвінавацілі ў забойстве дзвюх пенсіянерак на Віцебшчыне.

Расстраляюць мужчыну, які пад Новы год забіў паленам дзвюх бабулек

Сястра Паўлава Раіса, распавяла праваабаронцам «Вясны», што збіраецца змагацца за жыццё Віктара. У аўторак, 6 жніўня, яна наведала брата ў Віцебскім следчым ізалятары, дзе ў камеры яго ўтрымліваюць аднаго. Гэта было іх першае спатканне пасля суда.

«Нам далі дзве гадзіны. Ён быў у касцюме аранжавага колеру. Падчас спаткання Віця быў прыкуты кайданкамі да стала. Увесь час каля нас стаяў ахоўнік. Паўсюль віселі відэакамеры, таму мы не маглі размаўляць абсалютна на ўсе тэмы», — распавядае пра абставіны спаткання сястра асуджанага.

Яна спадзявалася да апошняга, што прысуд будзе іншы. Па словах Раісы, яна нават не ведала, што ў Беларусі дагэтуль суды выносяць смяротныя прысуды:

«Да гэтага выпадку я нават не ведала, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне. Не магла падумаць, што ў нас у краіне выкарыстоўваюць расстрэл у якасці пакарання. Суддзя так пры вынясенні прысуду гэта і сказаў…»

Сястра Паўлава звярнулася да праваабаронцаў па дапамогу:

«Прысуд несправядлівы. Думаю, што ён не адзін гэта ўсё рабіў. Ён не мог адзін так прыбраць дом, схаваць усё так, каб практычна слядоў ніякіх не засталося.

Думаю, што ён проста баіцца. Баіцца аховы і наогул кожнага кроку. Яго там зацюкалі. Ён, як кажуць, ужо ніхто. Прыйшоў — зачынілі. Ён так стаміўся, што згодны ўжо з усім і на ўсё».

Як адзначыў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда,

такія кейсы дэманструюць, што мэты крымінальнай адказнасці ў нашай краіне не дасягаюцца. Так і ў гэтай сітуацыі, выкрэсліваючы Паўлава з грамадства смяротным прысудам, дзяржава не задаецца пытаннем, чаму чалавек, які ўжо адбыў тэрмін у месцах пазбаўлення волі, зноў здзейсніў злачынства, і ніякага выпраўлення асуджанага не адбылося.

Сястра Паўлава паведаміла праваабаронцам, што Віктар ужо даслаў скаргу ў Вярхоўны суд. Раіса спадзяецца, што вынесены смяротны прысуд у дачыненні да яе брата будзе перагледжаны.

Гэта ўжо другі смяротны прысуд вынесены сёлета ў Беларусі. 9 студзеня суддзі Магілёўскага абласнога суда асудзілі да расстрэла жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча. Яго абвінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах.


https://nn.by/?c=ar&i=235328

Последние новости