shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

06.09.2019 12:14

259 просмотров

0 комментариев

Два міліцыянты пабіліся ў бары праз дзяўчыну. 19-гадовы ўчастковы ў коме — падрабязнасці

31 жніўня ў докшыцкім бары «Сфера» ўчастковага Івана Хілько ўдарыў іншы міліцыянт, Аляксандр Жданько. Ён працуе ў аддзеле барацьбы з наркотыкамі. Для Хілько ўсё скончылася трэпанацыяй чэрапа і комай.


Знаёмыя сям'і пацярпелага распавялі «Нашай Ніве» вядомую ім версію падзей.

Прычынай бойкі нібыта стала 23-гадовая ўраджэнка Докшыц Дар’я Ж. Яе ніяк не маглі падзяліць Аляксандр Жданько і старэйшы брат 19-гадовага Івана, расказваюць вяскоўцы з Несцераўшчыны (там жывуць бацькі Івана Хілько).

Сяржант Іван Хілько. Фота - dokshitsy.vitebsk-region.gov.by

«У Вані Хілько два старэйшыя браты, блізняты. Адзін брат жанаты ўжо, другі пакуль халасты. І вось тая Дар’я была то з тым халастым братам, то са Жданько.

Увечары ў суботу Жданько усё названьваў Ваню: маўляў, прыходзь у бар «Сфера» пагаварыць. Бацька адгаворваў Ваню, але марна — той усё адно пайшоў.

У «Сферы» быў п’яны Жданько. Ён пачаў Ваню пагражаць, казаць, што і яму пакажа, і яго брату… Пасля ўдарыў Ваню. Ударыў толькі адзін раз. Ваня ўпаў, пасля падняўся, харкнуў крывёю і зноў упаў. Больш ужо не ўставаў.

Хуткая на рэанімабілі адвезла яго ў Віцебск. Там вырашылі, што хлопца трэба пераводзіць у Мінск. Цяпер ён там у шпіталі. Быў у коме, яму ўскрывалі чэрап. Кажуць, што ўчора яму стала лепш, прыйшоў у прытомнасць, нават размаўляў… А сёння яму зноў пагоршала.

Ваня такі ўжо харошы хлопец, мы тут усёй вёскай молімся за яго.

Ён са звычайнай сям’і: бацька — кіроўца на пошце, мама працуе ў вясковай краме. Усе добрыя, працавітыя, і дзеці ў іх такія. Сям’я вялікая: ёсць старэйшая дачка, двое сыноў і малодшы Ваня.

Сам Ваня адслужыў у войску, быў там кінолагам. Пасля войска пайшоў у міліцыю. Усё нармальна было: ўзялі Ваню ўчастковым, абслугоўваць Ваўкалацкі сельсавет, далі пакой ў інтэрнаце ў Докшыцах, бацькі яму машыну ўзялі ў крэдыт… і тут такое», — расказалі знаёмыя сям'і Хілько.

«Наша Ніва» звязалася з бацькамі Івана, але яны адмовіліся ад каментараў.

«Я зла нікому не хачу, нават Жданько. Хачу толькі, каб мой Ваня выжыў. Застанецца жывы, тады ўсё раскажу, што ведаю. А пакуль — прабачце», — паведаміла «Нашай Ніве» маці Івана.

Яна пацвердзіла, што сын пакуль што ў рэанімацыі.

Спачатку жданько затрымалі, пасля адпусцілі. Сёння ён на волі. Хлопцу 22 гады. Ён скончыў Акадэмію МУС, апошні год працаваў у мясцовым наркакантролі.

Старэйшы брат Аляксандра таксама сілавік, працуе ў Следчым камітэце.

Аляксандр Жданько.

Бацька Аляксандра таксама не захацеў каментаваць выпадак.

«Наша Ніва» звязалася і з Дар'яй Ж. Кажуць, дзяўчына была разам са Жданько ў бары, калі ён ударыў Івана. Але яна таксама не захацела нічога казаць.

Знаёмыя сям'і пацярпелага расказваюць, што нібыта Жданько ў вечар трагедыі прызнаў віну. Маўляў, ён паведаміў, што меў намер збіць Івана. Але на наступны дзень працверазеў і пачаў казаць, што ўвогуле нікога не біў. Праўда гэта ці чуткі — пакуль невядома.


https://nn.by/?c=ar&i=236772

Последние новости