shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

06.09.2019 20:16

245 просмотров

0 комментариев

5 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў веласіпедаў заведзена на Шуміліншчыне ў гэтым годзе

З пачатку года следчыя раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбудзілі 5 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў веласіпедаў.

Апошнюю крымінальную справу па факце крадзяжу ўзбудзілі на мінулым тыдні. Расказвае старшы следчы Віктар Казлоўскі:
– У праваахоўныя органы звярнулася жыхарка Кардона, якая паведаміла, што з лесвічнай пляцоўкі шматкватэрнага дома знік яе веласіпед. Была ўзбуджана крымінальная справа. Злачынцу доўга не прыйшлося шукаць – ім аказаўся сусед па пад’езду. Мужчына ў пяць гадзін ранку «прыхапіў» чужы транспарт. Адразу яго разабраў. Частку дэталяў устанавіў на свой веласіпед, астатнія – схаваў у кватэры. Санкцыі артыкула за здзяйсненне гэтага злачынства прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да трох год.

фота ілюстрацыйнае

«Крадзеж веласіпедаў – адно з самых распаўсюджаных злачынстваў, — расказвае начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віктар Шышковіч.– На жаль, папярэджанні, прафілактычныя гутаркі на людзей слаба дзейнічаюць. Да таго часу, пакуль не стане веласіпеда. Вось тады чалавек пачынае думаць пра захаванасць свайго транспарта. Адзначу, што веласіпедныя крадзяжы вельмі добра раскрываюцца па «гарачых» слядах. Але ж многія не спяшаюцца пасля знікнення велатранспарту звяртацца ў праваахоўныя органы. А падазраваны за пару гадзін, калі гаспадар сам «шукае», паспявае і разабраць скрадзены веласіпед, і прадаць па частках. Шчыра кажучы, веласіпедныя крадзяжы раскрываюцца, але лепш да гэтага сітуацыю не даводзіць”.

Віктар Шышковіч падкрэсліў, што асноўная прычына веласіпедных крадзяжоў – бяспечнасць гаспадароў. «Давайце пройдземся, напрыклад, па цэнтральных вуліцах Шуміліна, – прапанаваў начальнік РАСК. – Паглядзім, колькі веласіпедаў стаяць без ахоўных сродкаў, непрышпіленыя, спакушаючы злачынцу».

Веласіпедаў ў Шуміліне шмат. Гаспадары іх пакінулі і каля чыгуначнага вакзала, і каля магазінаў «Хіт», «Еўраопт», «Ганна», і каля пошты. Налічылі каля 15 веласіпедаў. І толькі шэсць былі прышпілены велазамкамі ці іншымі ахоўнымі прыладамі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Чытаць цалкам тут:

http://www.shumilino.by/?p=49866

Последние новости