shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

07.09.2019 20:54

230 просмотров

0 комментариев

Актывісты БРСМ збіраюць грошы на рэстаўрацыю Алеі Герояў у Шуміліне

Ужо стала традыцыяй, што кожны год абласны камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць маладзёжную працоўную акцыю «Маладосць. Традыцыі. Будучыня» па збору сродкаў на рэканструкцыю памятных гістарычных месцаў, якія маюць знакавае значэнне для беларускага народа.

Па выніках праведзеных акцый былі сабраны і перададзены грашовыя сродкі на рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць”, “Курган Славы”, “Буйніцкае поле”, музей “Обальскае падполле”.

“Сёлета на працоўнай акцыі моладзь Віцебшчыны збірае грашовыя сродкі на рэстаўрацыю Алеі Герояў Савецкага Саюза ў Шуміліне, – адзначыла в.а. першага сакратара Шумілінскага райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. – Запрашаем далучыцца да акцыі, якая прадоўжыцца да 26 верасня, як членаў ГА БРСМ, так і ўсіх неабыякавых да гісторыі нашага краю людзей”.

Алесь САКАЛОЎ.

http://www.shumilino.by/?p=49951#more-49951

Последние новости