shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

08.10.2019 14:17

167 просмотров

0 комментариев

Жыхару Шумілінскага раёну далі 15 гадоў за лютае забойства на малочнай ферме ў вёсцы Лявонава

Віцебскі абласны суд 7 кастрычніка агучыў прысуд па справе аб забойстве з асаблівай лютасцю (п.6 ч.2 арт.139 КК), якое было ўчыненае на ферме ў вёсцы Лявонава ў чэрвені 2019 году. У жорсткім забойстве вінавацілі 62-гадовага жыхара С. Мужчыну прызналі вінаватым і прысудзілі да 15 гадоў турмы.

Паводле следства, мужчына з прычыны помсты і на глебе ранейшага канфлікту забіў у адным з пакояў малочна-таварнай фэрмы свайго 52-гадовага знаёмага – вартаўніка фермы. Будучы п’яным, біў яго па галаве і целу “рукамі, нагамі і мэталічнай трубой”. Той памёр на месцы здарэньня “ад тупой спалучанай траўмы, ускладненай траўматычным шокам і эмбаліяй малога кругу крывезвароту”.

Як паведамляў у жніўні Следчы камітэт, на абвінавачанага выйшлі пры дапамозе службовага сабакі. Паведамлялася таксама, што ў той гісторыя была ўблытаная жанчына і канфлікт адбыўся праз рэўнасьць.

На судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова.

Паводле прысуду калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду (старшынявала Галіна Бондал), абвінавачаны прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай лютасьцю, і пакараны пазбаўленьнем волі на тэрмін 15 гадоў у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд мужчыне быў абвешчаны на выязным паседжаньні Віцебскага абласнога суду 7 кастрычніка. У дачыненьні да абвінавачанага ўжытае таксама прымусовае лячэньне ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Зьміцер Міраш


https://vitebskspring.org/news/sud/item/3365-zabojstva-na-malochnaj-ferme

Последние новости