shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

08.11.2019 19:09

200 просмотров

0 комментариев

Шумілінскае ДАІ інфармуе аб мерапрыемствах па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў

Так, у кастрычніку гэтага года на дарогах Шуміліншчыны адбыліся тры дарожна-транспартных здарэнні, у выніку якіх веласіпедыст і пешаход загінулі, яшчэ адзін пешаход атрымаў раненні.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я, асаблівую вастрыню набывае праблема дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.

У мэтах узмацнення дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, з 06 па 10 лістапада 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзяцца мэтанакіраваныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху.

У рамках гэтых мерапрыемстваў будуць праводзіцца мэтанакіраваныя рэйды па выяўленні і спыненні парушэнняў ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі, а таксама кантроль за хуткасным рэжымам руху вадзіцелямі транспартных сродкаў і правіламі праезду кіроўцамі нерэгулюемых пешаходных пераходаў.

Аддзяленне ДАІ АУС Шумілінскага райвыканкама

http://www.shumilino.by/?p=51228#more-51228

Последние новости