shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

17.11.2019 11:12

254 просмотра

0 комментариев

Крык душы віцебскага чыноўніка: Усе п’юць! А калі карову не даіць, яна ператворыцца ў быка!

На фермах Віцебскай вобласці няма каму даіць кароў. Віцебскі аблвыканкам разаслаў кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў загад: замяняць даярак, якія не выйшлі на працу, іншымі супрацоўнікамі — бухгалтарамі і ўсімі, хто ўмее. Здавалася б, смешна, аднак на справе ў калгасах Віцебшчыны катастрафічная сітуацыя.

У каментарыі Еўрарадыё віцебскі чыноўнік не стрымаўся і расказаў праўду-матку пра сітуацыю ў сельскай мясцовасці.

«Каб не дапусціць спаду вытворчасці малака, у выпадку нявыхаду аператараў машыннага даення (далей — аператар) на працу ў тэрміновым парадку прымайце меры па замацаванні загадам па сельскагаспадарчай арганізацыі працаўнікоў гаспадарак (бухгалтэрыя і іншыя) для замены аператараў, якіх няма», — паведамляецца ў дакуменце, які апублікаваў блогер Nexta.

Атрымліваецца, што заатэхнік ці эканаміст прадпрыемства на ўсялякі выпадак мусіць умець даіць кароў?

«Працуюць разумова адсталыя, алкаголікі»

Мы звязаліся з першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, які падпісаў загад. Уладзімір Машэра ў размове з Еўрарадыё амаль адразу зрываецца. Відавочна, што сітуацыя з даяркамі ўжо сядзіць у яго ў пячонках:

«Няма каму даіць кароў! — эмацыйна ўсклікае абласны чыноўнік. — Каб падабралі работнікаў замест даярак, якія п’юць... У нас сапраўды не хапае даярак. Працуюць разумова адсталыя, алкаголікі! Часта каровы не дояцца, таму напісалі рэкамендацыйны ліст: калі даяркі зап’юць, каб выйшлі іншыя людзі і падаілі кароў».

Дакумент кіраўнікам з Віцебскага аблвыканкама

«Кароў даіць — гэта не касмічны карабель запускаць!»

Чыноўнік гаворыць, што даяркі працуюць да першай зарплаты, а потым сыходзяць у запой і не прыходзяць на ферму. Даходзіла да таго, што кароў не даілі суткамі.

«Вы прыязджайце ў калгас, паглядзіце, што адбываецца! — абураецца віцебскі чыноўнік. — У калгасе працуе 150 чалавек, але ніхто не хоча ісці на ферму працаваць».

Уладзімір Машэра тлумачыць, што абласныя ўлады напісалі гэты ліст, каб у калгасах навялі парадак: «Трэба замацаваць людзей, каб кароў не губілі. Заробкі трэба плаціць, а зімой адзіная крыніца — гэта малако».

depositphotos.com / Ілюстрацыйнае фота

Ён кажа, што ў калгасах з усіх супрацоўнікаў хоць нехта, але ўмее карыстацца даільным апаратам: «Гэта не касмічны карабель запускаць! Калі карову не даіць, яна запускаецца: малако перагарае і карова ператвараецца ў быка. А даярка дома зачынілася і п’е. Прапіла ўсе грошы — вяртаецца і доіць далей».

«Кожны дзень да гэтых баб ходзяць новыя мужыкі. Да ночы п’янства, музыка!»

З праблем у сельскай гаспадарцы Уладзімір Машэра пераходзіць да праблем краіны. Відаць, што чалавеку набалела.

«Кожны год у Беларусі знікае раённы цэнтр. Паглядзіце, як будуюць жыллё ў горадзе! А хто туды едзе? Уладкоўваецца прыбіральшчыцай, нараджае трох дзяцей ад розных людзей — ёй ільготны крэдыт, — кажа чыноўнік. — У Шуміліне ўвялі гатовы дом. Людзі там стаялі на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Яна маць-гераіня — трое дзяцей. Дык там кожны дзень галівуд! Кожны дзень да гэтых баб ходзяць новыя мужыкі. Да ночы п’янства, музыка! Народ гуляе».

Што збіраюцца рабіць з даяркамі віцебскія ўлады? Пакуль канкрэтнага плана вырашэння праблемы няма. Каб каровы на фермах вобласці былі падоеныя, з горада збіраюцца вазіць часовых работнікаў.

https://euroradio.fm

Последние новости