shumilina.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Шумилино Общество

01.12.2019 11:15

104 просмотра

0 комментариев

Палова беларусаў жыве менш чым на 500 рублёў за месяц

51,7% беларусаў жывуць на суму да 500 рублёў за месяц. Белстат апублікаваў справаздачу аб размеркаванні насельніцтва па ўзроўні сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у трэцім квартале 2019 года.

Кожны пяты беларус — 20,6% — жыве на суму ад 400 да 500 рублёў за месяц. Такіх больш, чым тых, хто жыве больш чым на 800 рублёў за месяц, апынулася ўсяго 15,8%.

Людзей, што неяк выжываюць на суму да 200 рублёў за месяц — 2,4%. Больш за ўсё такіх у Магілёўскай вобласці — 4,5%. А ў Мінску такіх ўсяго 0,5%.

Менш за ўсіх атрымліваюць у Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Там 60% чалавек мае менш за 500 рублёў на месяц. ​Менш за ўсё тут і заможных людзей: усяго 10,3% жывуць на суму ад 800 рублёў у Віцебскай вобласці.

Мінск апынуўся лідарам па колькасці людзей, якія жывуць ад 800 рублёў у месяц — 31,6%, ці амаль кожны трэці жыхар горада.

https://euroradio.fm/bolsh-za-palovu-belarusau-u-mesyac-zhyvuc-na-sumu-da-500-rublyou

Последние новости